Леў Сапега (04.04.1557 – 07.07.1633), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, канцлер Вялікага Княства Літоўскага (1589 – 1623). Нарадзіўся ў маёнтку Астроўна Віцебскага павета (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці) у шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Нясвіжскай пратэстан-цкай школе, а потым у Лейпцыгскім універсітэце. У канцы ХVІ ст. набывае маладзечанскія ўладанні і становіцца іх гаспадаром. Было шмат зроблена, каб адрамантаваць маладзечанскі палац і давесці да належнага стану гаспадарчыя пабудовы. Пакінуў прыкметны след у гісторыі Беларусі. Узначальваў соймавую камісію па падрыхтоўцы Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., адрэдагаваў яго тэкст і фінансаваў яго выданне ў віленскай друкарні Мамонічаў. Паводле яго загаду ў 1594 – 1607 гг. былі нанава перапісаны кнігі Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Вядомы як дыпламат, вайсковы і палітычны дзеяч. У сваёй палітыцы адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай.
Літ.: Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. Мн., 1992.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.