Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу №1 у 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949-1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959-1960) і Красненскай сярэдняй (1960-1963) школах Маладзечанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Член КПСС з 1959 года. Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1963-1964), у 1964-1966 гг. – рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, затым старшы рэдактар Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. У 1969 г. Скончыў вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Выступаў як драматург з 1957 г. Аўтар п’ес «Папараць-кветка» (1958, пастаўлена ў 1957, асобнае выданне ў 1959), прысвечанай барацьбе працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, і «Канчане – суседзі мае» (апублікавана і пастаўлена пад назваю «Над хвалямі Серабранкі» ў 1961, асобнае выданне ў 1963), тэма якой – жыццё беларускай вёскі канца 1950-х гадоў, барацьба супраць уласніцтва. Памёр 30 студзеня 1970 года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Козел, І.В. Папараць-кветка: драма ў 3 актах, 5 карцінах, з пралогам / Іван Козел. – Мінск : Беларусь, 1970. – 94, [2] с. – (Бібліятэка беларускай драматургіі)

Кніга  прысвечана тэме барацьбы  працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. На прыкладзе адной сям’і аўтар здолеў яскрава паказаць цяжкую долю беларуса ў час польскай акупацыі.

Kozel Ivan

Козел, І. В. Над хвалямі Серабранкі [Тэкст] : п’есы / Іван Козел. – Маладзечна: Друкарня “Перамога”, 2005. – 206, [2] с.

У зборнік увайшлі драматычныя творы «Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі», «Краіна фарбаў», якім уласціва пільная ўвага да чалавека ва ўсіх яго жыццёвых стасунках.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ