Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Клемянок Ала Леанідаўна – журналіст, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2003 года. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Нарадзілася ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала на радыёзаводзе «Спадарожнік», у дзіцячай бібліятэцы, карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Приборостроитель» ЗСПВ, рэдактарам газеты Маладзечанскага гарсавета «Наш дзень». З 1995 года жыве ў г. Смаргонь Гродзенскай вобласці, працуе загадчыкам аддзела культуры, маралі і права раённай газеты «Светлы шлях».
Друкавацца пачала з 1977 года ў мясцовай маладзечанскай газеце і ў рэспубліканскай прэсе. Вершы змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Куфэрак Віленшчыны», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», альманахах і калектыўных сборніках паэзіі. Выдала чатыры кніжкі вершаў: «Яны не ведалі мяне» (Маладзечна, 1999), «Бывай, Альба Рутэнія» (Гродна, 2007), «Рэфлексіі» (Гродна, 2010), «Не пускайце ў сэрца адзіноту» (Мінск, 2013). Вядзе ўласны Інтэрнэт-блог. Піша на беларускай мове.
![]() | Клемянок, А. Яны не ведалі мяне… : вершы / А.Клемянок. – Маладэчна: [Б. в.], 1999. – 52с. – (Паэзія Вілейскага края) |
![]() | Клемянок, А. Бывай: Альба Рутэнія : вершы / Ала Клемянок. — Гродна, 2007. – 71с. |
![]() | Клемянок, А. Рэфлексіі : [вершы, проза] / Ала Клемянок. – Гродна: ЮрСаПрынт, 2010. – 124с. |
![]() | Клемянок, А. Не пускайце ў сэрца адзіноту / Ала Клемянок. – Мінск, 2013. – 124с. |
![]() | Клемянок, А. Нальшчанскі блог: зборнік вершаў / А.Клемянок. – Маладзечна: Перамога, 2023. – 160 с. Новая кніга паэзіі Алы Клемянок “Нальшчанскі блог” – своеасаблівы вершаваны дзённік падзей апошніх пяці гадоў. Старажытная летапісная Нальшча – сённяшняя правінцыя. Дзе нашчадкі колішняга княства? Якім багам яны служаць? Аўтарка імкнецца спасцігнуць матывацыі жыццёвага выбару і духоўныя арыенціры сучаснікаў на складаным адрэзку часу. |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ