Кладніцкі Мікалай

размещено в: Знаменитые люди | 0

Мікалай Кладніцкі (1868 – 1939), урач. Нарадзіўся ў в. Краснае Маладечанскага раёна ў сям’і святара. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім і Варшаўскім універсітэтах, у ваенна-медыцынскай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Працаваў ваенным доктарам у лабараторыі І.П.Паўлава. Жыў за мяжой. З 1906 г. узначальваў супрацьчумную лабараторыю ў Астрахані. Удзельнічаў у ліквідацыі чумы і халеры ў Паволжы і Казахстане. Працаваў у Ташкенце, Баку, Іркуцку, а з 1932 года ў Маскве – загадчыкам кафедры эпідэміялогіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна / рэд. кал.: Г.П.Пашкоў. – Мн.: БелЭн., 2002.–792 с.: іл.

Оставить ответ