Кавалеўская Соф’я

размещено в: Знаменитые люди | 0

Кавалеўская Соф’я (1853 – 22.02.1918), фалькларыстка, этнограф, пісьменніца. Нарадзілася ў Малых Бакштах Маладзечанскага раёна ў шляхецкай сям’і. Біяграфічныя звесткі пра яе вельмі скупыя і недакладныя. Вядома толькі, што яна з’яўляецца аўтарам кніг “З успамінаў выгнанца” (1911), “Мінскія абразкі, 1850-1863” (1912) і навукова-краязнаўчай працы “Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч” (1900) ды інш.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.

Оставить ответ