Харашэвіч Кастусь

размещено в: Знаменитые люди | 0

Харашэвіч Кастусь Кастусь Харашэвіч (06.07.1927 – 12.07.2013), мастак, мемуарыст, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Літва Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў польскай пачатковай школе, гандлёва-адміністрацыйнай школе ў Маладзечне. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Я.Глеба (1958). Пачынаючы з 1962 г. рэгулярна ўдзельнічаў у мясцовых і рэспубліканскіх мастацкіх выставах. У 1959 – 1973 гг. кіраўнік студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне. Член Саюза мастакоў Беларусі (1969) Памёр і пахаваны на старых гарадскіх могілках.
У мясцовым і рэспубліканскім друку выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі, якія датычыліся гісторыі і культуры Беларусі. Аўтар кнігі ўспамінаў “Зведанае і перажытае” (Маладзечна, 2004).
Літ.: Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія / уклад. М.Казлоўскага. Мн., 2005.

Оставить ответ