Андрэй Капуцкі (псеўд. Язэп Пралеска; 02.05.1897 – 17.05. 1934), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст. Нарадзіўся ў г. Маладзечна ў сям’і рамесніка. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая ў снежні 1923 г. уступіла ў Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ). Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. З канца 20-х гг. у БССР. У 1931 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. Працаваў загадчыкам сектара друку ЦК КПБ, в.а. рэдактара газеты “Савецкая Беларусь”.
Пад псеўданімам Язэп Пралеска выдаў зборнік апавяданняў “Паноў трэба знішчаць гуртам” (Мн., 1932).
Літ. Каханоўскі Г. Маладзечна: Гістарычна-эканамічны нарыс. Мн., 1988.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.