З 1 лістапада 2017 года да 31 мая 2018 года.
Заснавальнікі Конкурсу: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўная ўстанова культуры “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.
Удзельнікам Конкурсу можа быць любы жыхар Маладзечанскага раёна ці аўтарскі калектыў.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
– “На лепшае мастацкае афармленне кнігі пра горад”;
– “На лепшае мастацкае афармленне кнігі пра знакамітых людзей горада”.
Кожны ўдзельнік можа падаць на Конкурс работы (па адной) па ўсіх намінацыях.
Творчыя працы прымаюцца па адрасе: 222310 г. Маладзечна, вул. В.Гасцінец, д. 121В-3, ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” (з паметкай “На конкурс”) да 31 мая 2018 года.
Працы, якія не адпавядаюць патрабаванням Палажэння аб Конкурсе і паступілі пазней названай даты, разглядацца не будуць.
Работы, прадстаўленыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца аўтарам, лепшыя з іх папоўняць калекцыю самаробных выданняў ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.
Самаробныя кнігі абавязкова павінны суправаджацца заяўкай на ўдзел у Конкурсе.
Прэзентацыя калекцыі лепшых самаробных кніг адбудзецца падчас святкавання 630-годдзя горада Маладзечна.
Фотаздымкі работ-пераможцаў будуць размешчаны на сайце ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” molib.by.
Па кожнай намінацыі вызначаюцца пераможцы – I, II, III месцы.
Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.
Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца падчас святкавання 630-годдзя горада Маладзечна.
ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе на лепшую самаробную кнігу (950 kB, RAR)
Заяўка на ўдзел у Конкурсе (17 kB, RAR)

Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.