Бакшанскі Юльян

размещено в: Знаменитые люди | 0

Бакшанскі Юльян Юльян Бакшанскі (1824 – 1863), удзельнік паўстання 1863-64гг., паэт, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Тупальшчына Свянцянскага павета (цяпер Смаргонскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе прымаў удзел у дзейнасці нелегальнага гуртка. У 1842г. быў арыштаваны і высланы ў Разанскую губерню. У 1846г. вярнуўся ў Беларусь, але за напісанне “Адозвы да смаргонскіх мужыкоў” зноў арыштаваны і асуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчынску. На Радзіму вярнуўся ў 1858 г. У 1863 арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з царскімі войскамі загінуў ў в. Свечкі. Пахаваны Юльян Бакшанскі разам з сябрамі  на старых могілках в. Плябань Маладзечанскага раёна.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.

Оставить ответ