Янка Давідовіч (06.10.1909 – 27.02.1976), педагог, дзеяч культуры. Нарадзіўся ў мястэчку Мядзел у сям’і шаўца. На пачатку Першай сусветнай вайны, страціўшы бацькоў, пераехаў жыць да блізкіх сваякоў у Маладзечна.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі і на гуманітарным факультэце Віленскага ўніверсітэта імя Стафана Баторыя. Належаў да беларускай студэнцкай арганізацыі. У час вайны жыў у Маладзечне. Працаваў у Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, якую арганізаваў Барыс Кіт, падтрымліваў сувязь з партызанамі. З канца 1944 г. жыў на Пастаўшчыне. Працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школ, інспектарам РАНА Пастаўскага раёна. Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры). Быў у блізкіх сяброўскіх дачыненнях з народным паэтам Беларусі Максімам Танкам. Памёр і пахаваны ў Мінску.
Літ.: Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак. Мн., 2006.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.