Ян Вольскі

размещено в: Знаменитые люди | 0

Ян Вольскі (1887-15.11.1943), беларускі каталіцкі святар. Нарадзіўся ў Радашковічах, у набожнай каталіцкай сям’і. Скончыў мясцовае вышэйшае пачатковае вучылішча. Вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай семінарыі, а з 1910 па 1913 гг. у Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі. У час вучобы пазнаёміўся і пасябраваў з Янкам Купалам, які ў той час жыў і вучыўся ў тагачаснай расійскай сталіцы. Прымаў актыўны  ўдзел у беларускім рэлігійным і нацыянальна-вызваленчым руху. Першую імшу адправіў ў Радашковічах у мясцовым касцёле Святой Троіцы 9 мая 1910г., потым была служба пробашчам у парафіях Глуска, Слуцка, Нясвіжа, Івянца і Снова. У канцы 20-х –пачатку 30-х зноў быў накіраваны духоўнымі ўладамі ў Кобрын, для далейшай службы. Тут сустрэў і пачатак вайны. Свой зямны шлях пастыра закончыў ў лістападзе 1943г., пасля таго, як здолеў выратаваць ад смерці аднаго юнака западозранага немцамі ў сувязі з партызанамі.

Літ.: Казлоўскі М. Цяпло айчынных камянёў. Мн., 2015.

Оставить ответ