Ядвігін Ш

размещено в: Знаменитые люди | 0

Ядвігін Ш Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі; (04.01.1869 – 24.02.1922), пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў маёнтку Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і ўпраўляючага маёнткам. Вучыўся на медыцын-скім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, адкуль быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Сядзеў у Бутырскай турме. Вярнуўся ў Беларусь, працаваў памочнікам аптэкара ў Радашковічах, потым у краме кааперацыі. У 1909 – 1910 гг. жыў у Вільні, удзельнічаў у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. Працаваў у рэдакцыі газеты “Наша Ніва”, а з 1913 г. – у рэдакцыі газеты “Беларус”. З лістапада 1913 да студзеня 1915 г. – тэхнічны рэдактар часопіса “Саха” і “Лучынка”. Сябраваў з Янкам Купалам, які пад яго ўплывам пачаў пісаць па-беларуску. Жыў у бацькоўскім маёнтку Карпілаўка, што пад Радашковічамі.
Аўтар першага беларускага рамана “Золата”, п’есы “Злодзей”. У Вільні выйшлі яго кнігі “Дзед Завала” (1910), “Бярозка” (1912), “Васількі” (1914) ды інш.
Літ.: Ільяшэвіч Х. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): “Жыццё і літаратурная творчасць”. Вільня, 1933.

Оставить ответ