Козел Іван

размещено в: Знаменитые люди | 0

Ivan KozelІван Козел (21.05.1928 – 30.01.1970), драматург. Нарадзіўся ў в. Канчаны Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Красненскай сямігадовай школе. Скончыў Маладзечанскую сярэд-нюю школу і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, завучам на Маладзечаншчыне, навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1969 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Член СП Беларусі (1961).
Як драматург пачаў выступаць з 1957 г. Аўтар п’ес “Папараць кветка” (Мн., 1959), “Над хвалямі Серабранкі” (Мн., 1963), кнігі драматычных твораў “Над хвалямі Серабранкі: п’есы” (Маладзечна, 2005).
Літ.: Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія / уклад. М.Казлоўскага. Мн., 2005.

Оставить ответ