Аляшкевіч Язэп

размещено в: Знаменитые люди | 0

Аляшкевіч Язэп Язэп Аляшкевіч (1777 – 05.10.1830), жывапісец. Нарадзіўся ў мястэчку Шылува (цяпер Літва) у сям’і музыканта з мястэчка Радашковічы (Маладзечанскі раён). Як сцвярджае гісторык Г.Каханоўскі “на радашковіцкай зямлі прайшла частка ягонага жыцця”. У 1803 годзе Язэп Аляшкевіч скончыў Віленскую мастацкую школу. Працаваў у майстэрнях французскіх мастакоў. З 1810 года у Пецярбургу. Стварыў вялікую колькасць партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму, сябраваў з Адама Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).
Літ.: Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі ХІХ ст. Мн., 1971; Живопись Белоруссии ХІХ – начала ХХ в. Мн., 1974.

Оставить ответ