У рамках праекту «Тэррыторыя моладзі», які з`яўляецца агульнаадукацыйнай акцыяй накіраванай на папулярызацыю інтэлектуальнай творчасці сярод моладзі, супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча правялі для навучэнцаў Маладзечанскага палітэхнічнага каледжа камандны батл “HomoSapiens – история эволюции”. Ахвотнікаў паўдзельнічаць у гэтых своеасаблівых “Гульнях розуму” было не вельмі шмат, але тыя, хто асмеліўся прыняць выклік, паказалі нядрэнныя веды па эвалюцыі чалавецтва. Пытанні былі рознай складанасці і з розных галін ведаў – біялогіі, антрапалогіі, літаратуры. На жаль, ніхто з гульцоў не назваў аўтара твора “Чалавек ідзе”, у якім Янка Маўр у традыцыях Ф.Купера і Г.Уэлса плённа спалучыў пазнавальнасць і прыгодніцтва першабытнага чалавека, які нібыта дзіця ўсё спазнае ўпершыню. Але бібліятэкараў парадаваў развёрнуты адказ на тэорыі з`яўлення першага чалавека на Зямлі – ад агульна прынятай навуковай версіі дарвінізма, да біблейскай і спрэчна “касмічнай”.
Наступны камандны батл “Великие ученые древности”, арганізатары мяркуюць правесці напрыканцы красавіка. Чакаем ахвотнікаў. Тэл. Для даведак 74-60-43.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.