Каханоўскі Генадзь

размещено в: Знаменитые люди | 0

Генадзь Каханоўскі (08.01.1936 – 15.01.1994), гісторык, краязнаўца, пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Дамашы Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Лебедзеўскую сярэднюю школу і Маскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя У.І.Леніна. Працаваў настаўнікам у школах Маладзе-чанскага раёна, у г. Маладзечна. З 1964 года – супрацоўнік Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Прайшоў шлях ад навуковага супрацоўніка да дырэктара музея. У 1981 годзе перайшоў на працу ў Акадэмію навук БССР, дзе працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Ініцыятар аднаўлення дзейнасці Беларускага краязнаўчага таварыства, з’яўляўся яго першым старшынёй. Узнагароджаны медалём імя Ф.Скарыны (1991). Доктар гістарычных навук (1992). Член СП Беларусі з 1986 г.
Памёр у Маладзечне, а пахаваны на Насілаўскіх могілках.
Аўтар краязнаўчых і літаратуразнаўчых кніг “Маладзечна” (1971), “Вілейка” (1974), “Адчыніся, таямніца часу” (1984), “Повязь часоў” (1985), “Прадвесне навукі” (1990). “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю” (1991) ды інш.
Літ.: Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак. Мн., 2006.

Оставить ответ