УСПАМIНЫ

Ірэна Ханеўская успамiнае

ЖЖЖХанеўская Ірэна (нар. 1955 г.). Мастачка. Графік.

ЖЖЖІрэна Ханеўская нарадзілася ў 1955 у г. Вільнюс. Дзяцінства прайшло ў г. Маладзечна. Скончыла студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выкладчыкамі Ірэны былі вядомыя мастакі – члены Саюза мастакоў СССР Ядвіга Раздзялоўская і Кастусь Харашэвіч.

ЖЖЖНа працягу творчай дзейнасці працавала мастаком-афарміцелем на прадпрыемствах г. Маладзечна і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

ЖЖЖЗ 2003 года з’яўлялася кіраўніком клуба “Экадом”.

ЖЖЖУ 1981 годзе карціны мастачкі экспанаваліся ў Палацы мастацтваў г. Мінска. На выставе, прысвечанай 90-годдзю са дня нараджэння М. Багдановіча, графіка Ханеўскай адзначана, як сугучная творчасці паэта.

ЖЖЖУ 1991 годзе адбылася персанальная выстава Ірэны Ханеўскай у Венгрыі. Прыцягальнасць яе работ мае незвычайную сілу, нездарма гэту выставу назвалі эзатэрычнай.

ЖЖЖНа ліку мастачкі 11 персанальных выстаў.

ЖЖЖУзнёслая і вытанчаная філасофская графіка мастачкі абуджае думкі аб вечнасці жыцця. У яе працах адчуваецца такая глыбіня і непаўторнасць, што мімаволі пачынаеш задумвацца: “А што там, у Сусвеце?”. Варта толькі прыпыніцца на хвіліну і ўзнясціся над будзённым жыццём, хаця бы ў думках.

ЖЖЖРаботы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Прыбалтыцы, Швецыі, ЗША, Венгрыі.

Ядвіга Раздзялоўская
Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖІрэна Ханеўская ўспамінае:

ЖЖЖ"У студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вучылася тры гады адразу пасля школы.

ЖЖЖЯдвіга Іосіфаўна стварала асаблівую атмасферу, яе кватэра стала мясцовым цэнтрам культуры для тутэйшых мастакоў, музыкантаў і акцёраў. На гэтых сустрэчах прысутнічалі таксама Мікалай Аўчыннікаў, Алесь Пашкевіч, Кастусь Харашэвіч, Галіна Еўдакімчыкава, Юры Церабун, Васіль Лазоўскі, Юры Герасіменка і іншыя. Вечарыны называлі шапэнаўскімі, таму што на іх слухалі музыку Шапэна. А гэта любімы кампазітар гаспадыні. Дарэчы, яна з кампазітарам нарадзіліся ў адзін дзень – 1 сакавіка.

ЖЖЖІрэна разам з настаўніцай на мастакоўскія спатканні звычайна гатавалі бутэрброды пяці відаў і піражкі.

Было сорамна не прыносіць на асабістыя сустрэчы з настаўніцай новыя працы. Раздзялоўская ставілася да іх з вялікай ўвагай. Ядвіга Іосіфаўна заўсёды пыталася, як ідзе праца. Гэта вельмі падштурхоўвала, не працаваць было няёмка.

– Мне пашчасціла не проста сустрэць такую ўнікальную асобу, але і вучыцца ў яе, – тлумачыць Ірэна. – Настаўніцу я заўсёды ўзгадваю з цеплынёй, удзячнасцю і любоўю. Раздзялоўская была для Ірэны не проста педагог, а настаўнік па жыцці.

***

– Якой я памятаю яе? Маладой… Дзівосна, чароўна маладой душой. Яна абсалютна не адчувала цяжару ўзросту, радасць жыцця бруілася ў ёй, яна шчодра дзялілася гэтай радасцю з людзьмі, жыва цікавілася іх жыццём, творчасцю, праблемамі, суперажывала, спачувала… Акрыленая, светлая, добрая, аптымістычная – вось якой была Ядвіга Іосіфаўна. Высакароднай, вытанчанай і арыстакратычнай ў сваёй жаночай і прафесійнай аснове і сутнасці…

ЖЖЖЯна была душой таварыства маладзечанскіх мастакоў, музыкантаў, артыстаў – усе яны гуртаваліся вакол яе. А яна не толькі выкладала нам мастацкае майстэрства, але і была Настаўнікам у тым сэнсе, у якім ужываюць гэта слова на Ўсходзе.

Унікальнасць яе асобы ярчэй выступала дзякуючы доўгаму жыццю, вялікаму творчаму і чалавечаму вопыту, незвычайнаму, арыгінальнаму мысленню – цяпер яго назвалі б эзатэрычным, дваранскаму выхаванню. У жылах Ядвігі Іосіфаўны цякла блакітная кроў старажытнага роду. Яна атрымала адпаведную адукацыю – музыцыравала, ведала замежныя мовы. Зносіны з ёй былі асалодай. Гэта пацвердзіць кожны, хто яе ведаў.

ЖЖЖПершага сакавіка ў яе доме збіраліся “калегі” – так яна ўсіх нас называла. Мы рабілі яе знакамітыя “канапкі” і частавалі імі гасцей. Яна казала: “Мы сёння адзначаем дзень нараджэння Шапэна…”

ЖЖЖУ гэты дзень гучала яго музыка, а Ядвізе Іосіфаўне заўсёды прыносілі кветкі. Яна вельмі іх любіла…

ЖЖЖЯна верыла ў бессмяротнасць душы. І доказам гэтага лічыла тое, што душа заўсёды захоўвае ўсе свае юныя імкненні, жаданні, парывы. З усмешкай казала: “Лёс несправядлівы. Душа застаецца маладой, а цела ператвараецца ў мярзотную малпу!..”

***

ЖЖЖМастак Мікола Аўчыннікаў звярнуў увагу на роднасць творчасці Ірэны і яе настаўніцы – Ядвігі Раздзялоўскай. Рознае рэчышча, розныя сюжэтныя кірункі – ёсць і агульнае, што кранае, звяртае на сябе ўвагу…

ЖЖЖРаздзялоўская таксама была арыстакратка духу. Філосафам. Увасабленнем інтэлігентнасці, узвышанасці і культуры. І многае дала колішняй дзяўчынцы, з якой падружылася, якую гадавала як мастака і чалавека. Ад справы жыцця і ўмення з ім абыходзіцца да майстэрства прыгатавання знакамітых “канапак”. У жыцці кожнага з нас ёсць чалавек, які Вызначае. У лёсе Ірэны – гэта пані Ядвіга."

Loading...