27 снежня зала мастацтва запрасіла вучняў школьнага лагера СШ №12 на навагодні майстар-клас «Зімовыя карункі».
Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з героем надыходзячага года – пеўнем, з гісторыяй упрыгожвання ёлкі. Паглядзелі відэаролік «Навагоднія песні з мультфільмаў». Перад Новым годам дзеці жывуць у чаканні цуду. Бібліятэкары распавялі пра тое, што цуд можна стварыць і сваімі рукамі, і паказалі, як можна змайстраваць сняжынкі з паперы. Далей дзеці праявілі фантазію і змаглі самастойна выразаць незвычайныя сняжынкі. Увазе дзяцей быў прыпанаваны агляд кніг, якія былі прадстаўлены на выставе “Новогодняя фантазия”. Мерапрыемства прайшло весела і цікава, усе дзеці былі задаволены зробленымі чароўнымі сняжынкамі.





Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.