УСПАМIНЫ

Аляксандр Грышкевіч успамiнае

ЖЖЖАляксандр Мікалаевіч Грышкевіч (нар. 1961 г.). Мастак.

ЖЖЖАляксандр Грышкевіч нарадзіўся ў 1961 г. у г. Маладзечна. Беларускі мастак-жывапісец. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у фондах Міністэрства культуры РБ, у Светлагорскай карціннай галерэі імя Германа Пранішнікава, Унечскай карціннай галерэі (Расія), у цэнтры культуры г. Свеце (Польшча), у карпаратыўных і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

ЖЖЖБылы вучань, а цяпер паспяховы мастак Аляксандр Грышкевіч, прыйшоў у студыю прыкладна ў 1975-м.



ЖЖЖАляксандр ГРЫШКЕВІЧ успамінае:

ЖЖЖ“Студыя існавала не толькі для дзяцей, прыходзілі і дарослыя. Памяшканне знаходзілася пад лесвіцай. Харашэвіч і Раздзялоўская – нашы першыя настаўнікі. Ядвіга Іосіфаўна той чалавек, якога можна назваць эталонам. Цяпер я разумею, што такія людзі – рэдкасць. Гэта было галоўным − яна сапраўды стала прыкладам для мяне”.

Loading...