Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Гардынец Лідзія Міхайлаўна

Гардынец Лідзія Міхайлаўна нарадзілася 29 красавіка 1952 года у в. Аўгустова Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мінскага кааператыўнага тэхнікума працавала ў сферах гандлю Валожынскага раёна і г.Маладзечна. Пісаць вершы пачала ў школьныя гады. Удзельніца конкурса Мінскага абласнога фестывалю маладых паэтаў. Першая публікацыя з’явілася ў валожынскай раённай газеце «Працоўная слава» у 1967г. Друкавалася на старонках «Маладзечанскай газеты», газет «Літаратура і мастацтва», «Беларуская ніва», «Краязнаўчая газета», часопіса «Алеся», «Вожык».

У 2004 годзе выйшаў зборнік вершаў «Саламяны капялюшык»

У другой кнізе «Ад твайго парога», якая выйшла ў свет праз сем гадоў пасля папярэдняй у вядомым выдавецтве ПУП «Кнігазбор», ўжо не толькі вершы апошніх гадоў, а таксама артыкулы, эсэ, апавяданні. На яе вокладцы – сімвалічны клубочак жыцця коціцца ад парога сялянскай хаты. Ілюстрацыі да кнігі зрабіў маладзечанскі мастак Анатоль Акулік.

Друкавалася ў зборніку «Дзень паэзіі – 2005», «Коломенском альманахе – 2007», калектыўных зборніках «Погляды» і «Прызнанне ў любові і каханні».

Вядома па краязнаўчых публікацыях у альманаху «Куфэрак Віленшчыны» – «Івашкаў камень», «Хутар мой, хутарок» і інш. Падрыхтавала да друку зборнік дзіцячых вершаў «Я сябрую з сонцам».

Жыве ў г. Маладзечне.

 

Гардынец, Л. Саламяны капялюшык

Гардынец, Л.Саламяны капялюшык: вершы / Лiдзiя Гардынец. – Маладзечна, 2004. – 72c.

Крынiцай паэтычнай выразнасцi вершаў, ўвайшоўшых у гэты зборнiк, з’яўляюцца ўвабраныя з маленства, дзiвосныя краявiды роднай зямлi. А яшчэ – гэта светлы i крышачку шчымлiвы роздум аб жыццi, аб незабыўных шчаслiвых iмгненнях, якiя падараваў нам лёс.

Гардынец, Л. Ад твайго парога

Гардынец, Л. Ад твайго парога / Лідзія Гардынец. – Мінск: Кнігазбор, 2011. – 184 с.

У зборнік увайшлі вершы апошніх гадоў, а таксама, артыкулы, эсэ, апавяданні.

Гардынец, Л. Я сябрую з сонцам: зборнік вершаў / Лідзія Гардынец. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”,  2023. – 48 с.

У новую кнігу Лідзіі Гардынец увайшлі вершы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ