*ГАЛОЎНАЯ * ЖЫЦЦЯПІС * ФОТАХРОНІКА* КНІГІ * ЗБОРНІКІ * СЛОВА * РУКАПІСЫ * “КУПАЛІНКА” * БІБЛІЯГРАФІЯ * МЕМОРЫЯ*
Аўтарскія кнігі Янкі Галубовіча і анатацыі да іх
У бары на світанку: Абразкі.— Мн.: Полымя, 1995.—93 с., іл.
У нізцы абразкоў, сабраных пад адной вокладкай, пісьменнік-анімаліст надзвычай шчыра і пранікнёна апавядае пра родны куток на Маладзечаншчыне, дзе нарадзіўся, рос i жыве зараз.
Абразкі кранаюць сваей непасрэднасцю, дасціпнасцю, вучаць любіць, разумець і клапатліва зберагаць жывую прыроду ва ўсёй яе непаўторнасці.
Кнігу з задавальненнем прачытаюць як дарослыя, так i дзеці.
Шырокаму колу чытачоў.
Пастарайся стаць чалавекам...: Апавяданні, абразкі.— Мн.: Маст. літ., 1993.—157 с.— (Першая кніга празаіка).
Героі кнігі Янкі Галубовіча — нашы сучаснікі, якія імкнуцца да светлага і ўзнёслага ў сваім жыцці. Аўтар піша пра любоў да ўсяго жывога на зямлі, да бацькаўшчыны, дзе нарадзіўся і вырас, пра душэўную прыгажосць чалавека.
Асобную частку кнігі складаюць абразкі пра прыроду, у якіх апяваецца хараство роднага краю.
Зязюля дзетак шукала: апавяданні, казкі/ Я.Галубовіч. – Мн.: Юнацтва, 1994. – 48с.
З цікавасцю сустрэнуць дзеці першую кнігу апавяданняў і казак маладога аўтара. Яны пра тое, як хлопчык Сцяпанка выратаваў ад голада вераб’я ; пра дзіка Яшку, якога дзеці адабралі ў коршука, і пра шмат іншае.
Ілюстрацыі мастака А. Кажаноўскага да кнігі Я.Галубовіча “Зязюля дзетак шукала” (Мн., 1994)
Гронка каліны: Алавяданні. Казкі: Для мал. i сярэд. шк. узросту. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 175 с. — (Шк. б-ка)
У кнізе “Гронка каліны” пісьменнік надзвычай шчыра і праўдзіва апавядае пра прыроду роднай Беларусі.
Апавяданні кранаюць сваёй непасрэднасцю, дасціпнасцю, вучаць любіць, разумець і клапатліва зберагаць жывую прыроду ва ўсёй яе непаўторнасці.
Асобны раздзел кнігі складаюць казкі. Яны вучаць дзяцей дабрыні, любові, спрыяюць развіццю назіральнасці і цікаўнасці.
Янотавы абяцанкі: апавяданні, казкі: для мал. І сярэд. шк. узросту. – Мн.: Юнацтва, 2001. – 78 с., іл.
У новую кнігу аўтара ўваходзяць казкі і апавяданні, рысвечаныя роднай прыродзе і акаляючаму свету.
Ілюстрацыі мастака Уладзіміра Сытчанкі да кнігі Янкі Галубовіча “Янотавы абяцанкі” (Мінск, 2001)
Пяюць жаваранкі: апавяданні / Янка Галубовіч. Парадокс, 2005. – 168 с.
У новы зборнік твораў Янкі Галубовіча ўвайшлі кароткія апавяданні, у цэнтры якіх – няпростыя жыццёвыя сітуацыі, а таксама замалёўкі аб роднай прыродзе, аб людзях, якія жывуць побач.
Кніга выдаецца ў аўтарскай рэдакцыі.
Галубовіч, Я. Вяселля не будзе: дэтэктыўныя апавяданні/Янка Галубовіч. – Маладзечна: УП «Друкарня «Перамога», 2003. - 132,[4]с.
У дэтэктыўных апавяданнях расказваецца пра трывожныя будні cупрацоўнікаў крымінальнага вышуку, пра цяжкую, але пачэсную работу супрацоўнікаў міліцыі.
Галубовіч, Я. Стрэл за дзвярыма: Дэтэктыўныя аповесці / Янка Галубовіч.– Мн: Парадок, 2004. – 162,[2]с.
У вострасюжэтнай аповесці, якая дала назву гэтай кнізе, расказваеца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку правінцыяльнага райаддзела міліцыі. Чытач даведаецца, як ім удалося за кароткі
час раскрыць сакрэт таямнічага стрэлу за дзвярыма.
Галубовіч, Я. Сляды вялі ад Дзявочай горкі: Дэтэктыўныя аповесці/ Янка Галубовіч.– Маладзечна: УП «Друкарня «Перамога», 2004. – 123,[1]с
У аповесці «Сляды вялі да Дзявочай горкі» расказваецца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, якім прыйшлося патраціць многа часу і нерваў пакуль выйшлі на след злачынцаў.
Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць: Казкі, апавяданні: Для мал. i сярэд. шк. узросту. — Мн.: ТАА «Асар», 2001. — 112 с., іл.
У новай кнізе пісьменніка «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць» асобны раздзел складаюць казкі. Займальныя і цікавыя, вясёлыя і страшныя, яны з’яўляюцца неад’емнымі спадарожнікамі нашага жыцця. Казкі вучаць дапытлівага чытача дабру і дружбе, без чаго нельга ражыць на свеце.
Многа ў кнізе і апавяданняў аб жывой прыродзе. Яны вучаць любіць і аберагаць яе, свой куток, дзе нарадзіўся, а таксама спрыяюць развіццю назіральнасці і цікаўнасці ў дзяцей.
Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды: Для мал. i сярэд. шк. узросту. — Мн.: ТАА «Асар», 2003. — 144 с., іл.
Новая кніга пісьменніка «Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды» дорыць чытачу чатыры вельмі цікавыя падарожжы: у вясну, лета, восень і зіму. I кожнае з ix стане пада- рожжам у чароўную прыгажосць роднага краю. Разам з тым гэтыя вандроўкі прымусяць нас задумацца, ці ўсё намі зроблена, каб зберагчы гэтае хараство, каб яно праз гады і стагоддзі цешыла i радавала душу i вока чалавека.
Сабраныя пад адной вокладкай нарысы, апавяданні і абразкі — мастацкі нагіамінак аб тым, што ўсе блізкія і знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы нарадзіліся і жывём, і ёсць часцінка таго вялікага і святога, што мы называем Бацькаўшчынай.
Кнігу з цікавасцю прачытаюць як вучні малодшага і сярэдняга
школьнага ўзросту, так і дарослыя. Яна будзе карысным дапаможнікам для настаўнікаў і выхавацеляў пры правя- дзенні пазакласных заняткаў на экалагічныя тэмы.
Ілюстрацыі Р.П. Сіплевіч, Т.А. Сіплевіч
Галубовіч, Я. Дзівосы роднай прыроды : апавяданні і казкі для дзяцей / Янка Галубовіч ; мастак К. Г. Разанкова. — Мінск : Пачатковая школа, 2012. —168 с.: іл.
У зборнік увайшлі лепшыя творы пісьменніка з яго папярэдніх кніжак “У
бары на світанку”, “Янотавы абяцанкі”, “Гронка каліны”, “Зязюля дзетак шукала”, замалёўкі пра прыроду, а таксама апавяданні і казкі, напісаныя за апошні час.
Кніга прызначана для чытання дарослымі дзецям. Яна знаёміць чытача
са звярамі і птушкамі, якія жывуць у нашых лясах, заклікае беражліва адносіцца да прыроды, вучыць дабрыні і сяброўству, без якіх нельга пражыць на свеце.
Хто рукавічку згубіў? : апавяданні, казкі : кн. для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту / Янка Галубовіч. — Мінск : Нар. асвета, 2012. — 159 с.
У новай кнізе пісьменніка многа апавяданняў пра прыгожыя і непаўторныя краявіды роднай Бацькаўшчыны. Яны кранаюць сваёй непасрэднасцю, дасціпнасцю, вучаць любіць, разумець і клапатліва зберагаць жывую прыроду.
Асобны раздзел у кнізе займаюць казкі. Займальныя і цікавыя, яны вучаць маленькіх чытачоў дабру і дружбе, без чаго нельга пражыць на свеце. Даведаюцца тут дзеці пра лісу, якая мядзведзя перахітрыла, пра цюльпан,
які чмяля ад дажджу выратаваў, пра лясную лекарку вавёрку.
Кніга адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, але яе з цікавасцю прачытаюць і дарослыя: бацькі, настаўнікі, выхавацелі дзіцячых садоў.
Шчодрая вавёрка : казкі : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Янка Галубовіч ; маст. Юлія Пякіна. — Мінск : Звязда, 2015. — 96 с.
Напісаныя прыгожай, вобразнай, сакавітай мовай казкі Янкі Галубовіча ўзнімаюць маральныя і філасофскія праблемы і на прыкладзе персанажаў-жывёл вучаць дзяцей любіць прыроду, быць працавітымі, цаніць сяброўства, дапамагаць слабейшым і тым, хто патрапіў у бяду.
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.