Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Галубовіч Янка (Іван Іванавіч) (псеўд. Янка Баравы; 26.05.1942 – 19.12.2014), празаік, публіцыст Нарадзіўся 26.5.1942 г. ў в. Пранчэйкава Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў трактарыстам у родным калгасе, па камсамольскай пуцёўцы паехаў працаваць на цаліну. Служыў у Савецкай Арміі. Затым паехаў працаваць у горад Рубцоўск на трактарны завод. Вярнуўшыся на Беларусь, паступіў вучыцца ў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт. Пасля заканчэння вучобы працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, інжынерам на заводзе «Электрамодуль». Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Вясёлка», газеце «ЛІМ» і інш. Аўтар зборнікаў прозы «Пастарайся стаць чалавекам», «Зязюля дзетак шукала», «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць», «Ад студзеня да студзеня», «Янотавы абяцанкі» і інш. Творы Івана Галубовіча былі надрукаваны ў 26 калектыўных зборніках. Аб іх вартасці сведчыць той факт, што ўрыўкі з многіх яго твораў уключаны ў школьныя падручнікі па беларускай мове для 2, 3, 4 класаў – па іх дзеці вывучаюць родную мову. Змешчаны яны і ў «Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы».
Пісьменнік вызначаецца сваім адметным стылем, манерай пісьма, тэмай, прыгожай,сакавітай,змясцовымі асаблівасцямі беларускай мовай. За яго простымі сардэчнымі радкамі адчуваецца трапяткая душа, якая напоўнена бясконцай адданасцю роднай Беларусі і яе народу. Дэградацыя чалавека як асобы, страта маральных прынцыпаў і ідэалаў, адсутнасць нацыянальнай самапавагі і гонару, крывадушша, хлусня, ашуканства і як вынік усяго гэтага – поўная абыякавасць да будучыні сваей зямлі – становяцца галоўнымі праблемамі яго кніг і роздумаў для дарослых. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995). Пахаваны на могілках в.Дубравы.
Галубовіч,Я. Пастарайся стаць чалавекам… : апавяданні, абразкі / Янка Галубовіч. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. – 155,[2]с. (Першая кніга празаіка) Героі зборніка I.Галубовіча «Пастарайся стаць чалавекам…» – нашы сучаснікі, якія імкнуцца да светлага і ўзнёслага ў сваім жыцці. Аўтар піша аб любві да ўсяго жывога на зямлі, да радзімы, дзе радзіўся і вырас, аб душэўнай прыгажосці | |
Галубовіч, I.І Зязюля дзетак шукала : Апавяданні, казкi / Іван Галубовіч; Мастак А.С.Кажаноўскі. – Мн.: Юнацтва, 1994. – 43,[3]с З цікавасцю сустрэнуць дзеці першую кнігу расказаў і казак аўтара. Яны пра тое, як хлопчык Сцяпанка выратаваў ад голада вераб’я; пра дзікага кабана Яшку, якога дзеці аднялі ў каршуна, і пра многае іншае. | |
Галубовіч, Я. У бары на світанку / Янка Галубовіч. – Мн.: Полымя, 1995. – 92,[2]с. У нізцы абразкоў, сабраных ад адной вокладкай, пісьменнік-анімаліст надзвычай шчыра і пранікнёна апавядае пра родны куток на Маладзечаншчыне, дзе нарадзіўся, рос і жыў. Кнігу з задавальненнем прачытаюць як дарослыя, так і дзеці. | |
Галубовіч, I. Янотавы абяцанак : Апавяданні, казкi / І.Галубовіч; Мастак У.І.Сытчанка. – Мн: Юнацтва, 2001. – 782с. Кніга змяшчае апавяданні і казкі для дзяцей дашкольнага і малодшага ўзросту | |
Галубовіч, Я. Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць : казкі, апавяданні / Янка Галубовіч. – Мінск: Асар, 2001. – 111,[1]с. У кніжцы пісьменніка асобны раздзел складаюць казкі. Займальныя і цікавыя, вяселыя і страшныя, яны з’яўляюцца неад’емнымі спадарожнікамі нашага жыцця. Многа ў кнізе і апавяданняў аб жывой прыродзе Яны вучаць любіць і аберагаць яе, а таксама спрыяюць развіццю назіральнасці і цікаўнасці ў дзяцей. | |
Галубовіч, Я. Ад студзеня да студзеня : каляндар прыроды, нарысы, апавяданні, абразкі / Галубовіч,Я. – Мн.: АСАР, 2003. – 144с. Кніга дорыць чытачу чатыры вельмі цікавыя падарожжы: у вясну, лета, восень і зіму. І кожнае з іх стане падарожжам ў чароўную прыгажосць роднага краю.Пад адной вокладкай сабраны нарысы, апавяданні і абразкі. Кнігу з цікавасцю прачытаюць як вучні малодшага і сярэдняга ўзросту, так і дарослыя. Яна будзе карысным дапаможнікам для настаўнікаў і выхавацеляў пры правядзенні пазакласных заняткаў па экалагічнай тэме. | |
Галубовіч, Я. Вяселля не будзе : дэтэктыўныя апавяданні / Янка Галубовіч. – Маладзечна: УП «Друкарня «Перамога», 2003. – 132,[4]с. У дэтэктыўных апавяданнях расказваецца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, пра цяжкую, але пачэсную работу супрацоўнікаў міліцыі. | |
Галубовіч, Я. Сляды вялі ад Дзявочай горкі : Дэтэктыўныя аповесці / Янка Галубовіч. – Маладзечна: УП «Друкарня «Перамога», 2004. – 123,[1]с У аповесці «Сляды вялі да Дзявочай горкі» расказваецца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, якім прыйшлося патраціць многа часу і нерваў пакуль выйшлі на след злачынцаў. | |
Галубовіч, Я. Стрэл за дзвярыма : Дэтэктыўныя аповесці / Янка Галубовіч. – Мн: Парадок, 2004. – 162,[2]с. У вострасюжэтнай аповесці, якая дала назву гэтай кнізе, расказваеца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку правінцыяльнага райаддзела міліцыі. Чытач даведаецца, як ім удалося за кароткі час раскрыць сакрэт таямнічага стрэлу за дзвярыма.
| |
Галубовіч, І.І. Пяюць жаваранкі : апавяданні/Янка Галубовіч.- Мн.: Парадокс, 2005. – 168 с. У зборнік твораў Янкі Галубовіча ўвайшлі кароткія апавяданні, у цэнтры якіх – няпростыя жыццёвыя сітуацыі, а таксама замалёўкі аб роднай прыродзе, аб людзях, якія жывуць побач. | |
Галубовіч, Я. Дзівосы роднай прыроды : апавяданні і казкi для дзяцей / Янка Галубовіч. – Мн.: Пачатковая школа, 2012. – 167,[1]с. Кароткія гісторыі Я. Галубовіча – трапныя назіранні за жывёламі, дрэвамі, кветкамі ў іх натуральным асяроддзі. Аўтар піша з душэўнай цеплынёй пра тое, што сам добра ведае, што яму пашчасціла ўбачыць на ўласныя вочы. Ён адкрывае маленькім чытачам лясныя таямніцы, вучыць дапамагаць звярам і птушкам, якія трапілі ў бяду, знаёміць з лекавымі раслінамі. Героі яго твораў – вавёркі, барсукі, зайчыкі, кажаны, снегіры, курапаткі, зелянушкі, сінічкі, мурашы, стракозы… Назіранні размеркаваны па сезонах. | |
Галубовіч, Я. Хто рукавічку згубіў? : апавяданні, казкі / Янка Галубовіч. – Мн: Народная асвета, 2012. – 158,[2]с. У кнізе пісьменніка многа апавяданняў пра прыгожыя і непаўторныя краявіды роднай Бацькаўшчыны. Асобны раздзел займаюць казкі. Займальныя і цікавыя, яны вучаць маленькіх чытачоў дабру і дружбе, без чаго нельга пражыць на свеце. Кніга адрасуецца дзецям дашкольнага і школьнага ўзросту, але яе з цікавасцю прачытаюць і дарослыя. |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ