Юрась Герасіменка (09.11.1948 – 15.02.1997), жывапісец, графік. Нарадзіўся ў в.Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў мясцовую сярэднюю школу і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Акадэмія мастацтваў) (1977). Выкладаў у Маладзечанскай мастацкай школе і ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К.Агінскага. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Удзельнічаў ва Усесаюзных і рэспубліканскіх выставах з 1976 г. Дыпламант рэспубліканскіх і Усесаюзных конкурсаў кнігі, узнагароджаны дыпломам імя Ф.Скарыны. Да найбольш значных мастацкіх дасягненняў Юрася Герасіменкі трэба аднесці жывапісныя партрэты Янкі Купалы, Кастуся Каліноўскага, Генадзя Каханоўскага. На высокім мастацкім узроўні быў аформлены раман В.Быкава “Знак бяды”, зборнік беларускіх народных казак “Каток – залаты лабок” ды інш. Пахаваны на мясцовых могілках в.Даўгінава Вілейскага раёна.
Літ.: Казлоўскі М. Цяпло айчынных камянёў. Мн., 2015.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.