УСПАМIНЫ

Юрый Герасіменка успамiнае

ЖЖЖГЕРАСІМЕНКА Юрый Паўлавіч (1948-1997). Мастак. Графік.

ЖЖЖЮрый Герасіменка нарадзіўся ў 1948 г. ў в. Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Даўгінаўскую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1977 г.

ЖЖЖУдзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах з 1976 г. Некаторыя яго творы выстаўляліся ў краінах Заходняй Еўропы. Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, розных жанрах станковага жывапісу, партрэце.

ЖЖЖДыпламант рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў кнігі, узнагароджаны дыпломам імя Ф. Скарыны. Да найбольшых дасягненняў мастака трэба аднесці жывапісныя партрэты Янкі Купалы, Генадзя Каханоўскага, Кастуся Каліноўскага. На высокім мастацкім узроўні аформіў раман В. Быкава “Знак бяды”. Аўтар першага герба г. Маладзечна “Папараць” (1988 – 2000).

ЖЖЖЮрый ГЕРАСІМЕНКА ўспамінае:

ЖЖЖ"Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская. Жыхарам нашага горада добра вядома гэта імя. Шырока вядома яно і аматарам мастацтва рэспублікі.

ЖЖЖЯдвіга Іосіфаўна нарадзілася ў невялікім польскім гарадку Бяла-Падляска. У старажытным Замосці прайшло яе юнацтва. Адсюль любоў да мастацтва прывяла яе ў Варшаву, дзе яна з поспехам здала экзамены ў Акадэмію мастацтваў. Але яшчэ доўгую і цяжкую дарогу выпрабаванняў лёсу прыйшлося прайсці ёй, каб атрымаць званне мастака.

ЖЖЖНаш бурны век не песціў людзей яе пакалення, на долю якога выпала дзве сусветныя вайны. Ваеннае ліхалецце адарвала Ядвігу Іосіфаўну ад родных мясцін. Яе другой радзімай стала Беларусь, бацькаўшчына мужа.

Нялёгкімі былі і пасляваенныя гады. Але ў выпрабаваннях выкрышталізоўвалася асоба мастака. Я гавару “асоба” таму, што каб не было асобы, то не было б і мастака.

ЖЖЖРазмова пра творчасць Раздзялоўскай была б няпоўнай, калі не адзначыць выхаваўчую і грамадскую дзейнасць мастака ў развіцці выяўленчага мастацтва нашага горада. Ядвіга Іосіфаўна – актыўны арганізатар і ўдзельнік выставак. Разам з Кастусём Іванавічам Харашэвічам яна стаяла ля вытокаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Больш 15-ці гадоў на грамадскіх пачатках вяла урокі кампазіцыі ў гэтай студыі. Многія яе вучні (а іх не адзін дзесятак) працуюць мастакамі на прадпрыемствах нашага горада, сталі прафесіянальнымі мастакамі. Я таксама ўдзячны лёсу, што маім першым настаўнікам была Ядвіга Іосіфаўна, і упэўнены, што кожны яе вучань далучаецца да гэтай удзячнасці.

ЖЖЖЯдвіга Іосіфаўна – цудоўны таварыш, і ў нашым невялікім калектыве карыстаецца бяспечнай павагай і аўтарытэтам. Яе кватэра і майстэрня заўсёды адкрыты для калег, дзе кожны з нас знаходзіць параду і зацікаўленыя адносіны да сваёй працы, патрабавальнага і добразычлівага дарадчыка і крытыка.


“Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы

Ўпадзе пясчынка хоць адна,

Жомчугам патроху робіцца яна!

Калі ў дух мой западзе і заварушыцца

Кавалак грубага жыцця,

У жомчуг звернецца ён сілай пачуцця!”


ЖЖЖТворчае крэда сапраўднага мастака адбіваецца ў люстэрку гэтай ісціны, выказанай геніяльным Максімам Багдановічам. Менавіта таму гэтыя радкі, аформленыя для выстаўкі да 90-годдзя паэта, былі прыпаднесены Ядвізе Іосіфаўне на дзень нараджэння мастакамі нашага горада.

ЖЖЖЧлен Саюза мастакоў СССР, старэйшы мастак Беларусі, Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская па-ранейшаму ў творчым пошуку. Яна – ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставак. Ядвіга Іосіфаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Знакам “Заслужаны дзеяч культуры польскай”. Многія работы мастака знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі БССР, у мастацкім фондзе, у нашым абласным краязнаўчым музеі, іншых музеях Беларусі. Частку сваіх твораў Я. І. Раздзялоўская падарыла Польскай Народнай Рэспубліцы. Углядаючыся ў творы Ядвігі Іосіфаўны, зноў і зноў задаеш сабе пытанне: якая ж галоўная рыса яе мастацтва? Мне ўяўляецца, што гэта шчырае здзіўленне перад прыгажосцю і мудрасцю жыцця. Вялікае дзякуй, Ядвіга Іосіфаўна, за Ваша Мастацтва!"

Loading...