Пузына Габрыеля (24.09.1815 – 16.08.1869), польская пісьменніца, грамадская дзяячка. Нарадзілася ў маёнтку Дабраўляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў шляхецкай сям’і. Жыла ў Нястанішках, што на Смаргоншчыне, а з 1851 г. у мужывым маёнтку Гарадзілава каля Маладзечна. Да іх часта прыязджалі літаратары, музыканты, мастакі, што давала магчымасць сабраць добрую калекцыю твораў мастацтва і літаратуры. Сябравала з Я.Тышкевічам, У.Сыракомлем, А. Кіркорам і С.Манюшкам. Памерла і пахавана Г.Пузына у Гарадзілаве на старых каталіцкіх могілках.
Аўтар паэтычных і празаічных кніг “У імя Бога”(1843), “Далей у свет”(1845), “Прозай і вершам”(т.1-2,1856); успамінаў “У Вільні і літоўскіх дварах”(Вільня, 1928) ды інш.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.