Фёдар Капуцкі (10.01.1930 – 24.12.2017), акадэмік НАН Беларусі (1994), доктар хімічных навук (1984), прафесар (1978). Нарадзіўся ў в. Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). Працаваў загадчыкам кафедры і дэканам хімічнага факультэта БДУ, намеснікам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. З 1990 года – рэктарам БДУ. З’яўляўся буйнейшым спецыялістам па мадыфікацыі прыродных палімераў.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Мн., 2002.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.