Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Алена Ўладзіміраўна Бельская нарадзілася ў г. Маладзечне. Пачала пісаць вершы яшчэ ў старшых класах. Першую вышэйшую адукацыю атрымала ВДТУ (Віцебскі Дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг швейнай вытворчасці. Другую ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджэр).
Алена Бельская ‒ паэтка, а з чэрвеня 2025 года ‒ член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурных конкурсаў, друкавалася ў рускамоўным літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным часопісе Саюза пісьменнікаў Беларусі “Нёман”, у літаратурна-мастацкім часопісе “Новая Немига литературная”, у літаратурна-мастацкім альманаху “Зорная Крыніца”, у газеце “Звязда”, на электронных парталах Расіі.
Аўтарка зборніка паэзіі “Примерила счастье” (2024 г.), “Ветер мгновений” (2015г.), “Лунные кружева” (2016г.), “Мотылек на ладони” (2017г.), “Любви моей сюита” (2019г.). Раней Алена Бельская друкавалася пад псеўданімам Алёна Аляксандрава, але ёсць яшчэ адзін літаратурны псеўданім ‒ Брынг Бай Зе Вінд.
На яе вершы напісаны дзясяткі песень. Супрацоўнічае з замежнымі кампазітарамі і выканаўцамі.
![]() | Бельская, Е. В. Примерила счастье : сборник поэзии / Елена Бельская. – Минск : Ковчег, 2024. – 195 с. : ил. В книге поэзии «Примерила счастье» Елены Бельской четыре тематических раздела, в каждом – размышления о любви и верности, добре и зле, нежности и предательстве, страсти и отчаянье: |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

