Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Даргель Мікалай Мікалаевіч Даргель Николай Николаевич

Даргель Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 14 студзеня 1941 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Дворышча на Міёршчыне. У 1959 годзе закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а ў 1974 – Беларускі палітэхнічны інстытут. Працоўны шлях пачаў у 1959 годзе ў Маладзечне, потым стаў ваенным будаўніком ва Ўсходняй Сібіры. Прымаў актыўны ўдзел ва ўзвядзенні аб’ектаў Лідскай, а затым Маладзечанскай зон і ўсяго паўночна-заходняга рэгіёну Мінскай вобласці. Будаваў пасёлкі для пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У трэсце №19 прайшоў шлях ад прараба да кіраўніка будаўпраўлення, быў намеснікам дырэктара па будаўніцтву завода  «Оптык» у Лідзе, галоўным інжынерам будаўнічага аб’яднання «Маладзечнасельбуд». У апошні час узначальваў Маладзечанскае СПМК. Ужо на пенсіі кіраваў будаўніцтвам Свята-Успенскага сабора ў Маладзечне. І ўвесь час пісаў вершы, спачатку для сябе. У 2001 годзе надрукаваў першы зборнік «Тебе поклон, мой дом родимый», потым былі «Грустинка в тишине» (2004), «О, Русь ты Белая, моя» (2006), «Душы стамлёнае парывы» (2010).

 

Даргель, Н.Н. Тебе поклон, мой дом родимый :  сборник стихов /  Николай Даргель. –  Молодечно:  Типография «Победа»,  2001. –  93,[3]с.
Даргель, Н.Н. Грустинка в тишине :  сборник стихов /  Н.Даргель. –  Молодечно:  УП «Типография» Победа»,  2004. –  200с.
Даргель, М. М. Душы стамлёнае парывы [Тэкст] : зборнік вершаў / Мікалай Даргель. – Маладзечна : Друкарня «Перамога», 2010. – 129, [1] с.
Даргель, М. М. О, Русь ты Белая, мая! [Тэкст] : зборнік вершаў / Мікалай Даргель. – Маладзечна : Друкарня «Перамога», 2010. – 390, [2] с.
Даргель, Н. Н. Но мы пока еще “гусары”! : сборник стихов / Николай Даргель. – Молодечно : Типография “Победа”, 2016. – 129, [1] с. ББК 84(4Беи) 
Даргель, М.М. Прысядзь, сябрук, мо пагутарым : зборнік вершаў / Мікалай Даргель. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”, 2021. – 119, [1] с.

 

Гэта шосты зборнік вершаў.  Першы зборнік “Тебе поклон,  мой дом родимый”, быў надрукаваны ў 2001 годзе; другі — «Грустинка в тишине» —ў 2004 годзе; трэці — «О, Русь ты белая, мая!» —у 2006 годзе; чацвёрты — “Душы стамлёнае парывы” — у 2010 годзе, пяты —“Но мы пока ещё «гусары» — у 2016 годзе. Свае вершы аўтар прысвячае сваёй Радзіме, перажыванням душы, разважанням аб сутнасці жыцця, сумленнасці  і прыстойнасці ў адносінах паміж людзьмі, аб роднай прыродзе і любові.

Для шырокага круга чытачоў.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ