Вікторыя Чырвонцава (21.04.1937 – 10.10.2014), мастак, педагог. Нарадзілася ў г. Асіповічы Магілёўскай вобласці. Скончыла геаграфічны факультэт БДУ (1960). З 1972 года жыла ў г. Маладзечна. Працавала ў мастацкай школе, з’яўлялася арганізатарам аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага, выкладала ў ім народнае мастацтва (выцінанка, саломапляценне, вырабы з лёну). Член Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці, лаўрэат другога Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, дзяржаўны стыпендыят 1997 г. Пахавана на гарадскіх могілках у Лазаўцы.
Літ.: Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Мн., 2002.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.