Аркадзь Чарнышэвіч (08.08.1912 – 18.01.1967), празаік, паэт. Нарадзіўся ў в. Кулакі Салігорскага раёна ў заможнай сялянскай сям’і. У 1928 г. скончыў Старобінскую сямігодку. З 1930 г. знаходзіўся па-за межамі Беларусі. Жыў у Сібіры. Скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Свірскай пачатковай школы Мядзельскага раёна. З 1954-га па 1961 г. жыў у Радашковічах. Друкаваўся на старонках мясцовай прэсы, абласной газеты “Сталінскі шлях”, маладзечанскага альманаха “Нарач”. Быў кіраўніком маладзечанскага літаратурнага аб’яднання. Член СП Беларусі. У 1961г. пераехаў у Мінск, дзе памёр і пахаваны.
Аўтар раманаў “Світанне”(1957), “Засценак Малінаўка” (1964 – 1965), кніг прозы.
Літ.: Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.