УСПАМIНЫ

Юрась Церабун успамiнае

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЦЕРАБУН Юрый Васільевіч (1944 – 2019). Музыкант.

ЖЖЖЮрый Церабун нарадзіўся ў 1944 годзе на Беласточчыне (Польшча). У 1945 годзе сям’я пераехала ў горад Сальск Растоўскай вобласці, потым – на Смаргоншчыну. У Смаргоні Юрый закончыў сярэднюю школу, затым паступіў у Маладзечанскае музычнае вучылішча (цяпер Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага). У 1965-67 гадах наведваў студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кіраўнікамі якой былі К. Харашэвіч, Я. Раздзялоўская і Э. Асановіч.

ЖЖЖЮрый Церабун правацаў выкладчыкам па класу цымбал Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы. Узнагароджаны Ганаровымі Знакамі Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу” і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры”.

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЮрась ЦЕРАБУН успамінае:

ЖЖЖЮрый Церабун – творчая асоба: музыкант, мастак, фатограф, паэт, краязнавец. Ён любіў людзей, мастацтва, родны край, не мог бы, каб і хацеў, схаваць сваю інтэлігентнасць, выханавасць, ветлівасць, “гжэчнасць”.

ЖЖЖСвае адносіны да жыцця і творчасці выказвае так:

"Сваё жыццё я раптам памяняў —

Мне дастаткова стала працы ў полі.

Прастор для думкі трэба мастаку,

Каб мог хоць тут адчуць сябе на волі…"

***

ЖЖЖ"Ядвісю Лясьеўскую, якая нарадзілася ў горадзе Бяла-Падляска, у гады Другой сусветнай вайны лёс закінуў у Беларусь. У Баранавічах яна сустрэлася з Вадзімам Раздзялоўскім, які стаў яе верным сябрам і мужам. Ядвіга Іосіфаўна атрымала ў Польшчы добрую мастацкую адукацыю. І калі яшчэ жыла ў Баранавічах, пасябравала з мастакамі Брэстчыны.

ЖЖЖУ Баранавічах Раздзялоўская сустрэла свайго земляка і калегу з Бялай Падляскі, мастака Івана Рудчыка. Яшчэ хлапчуком я хадзіў на смаргонскі чыгуначны вакзал дзівіцца на карціны “Прыбой” Віктара Пузыркова і “Карабельны гай” Івана Шышкіна. На таблічках побач з карцінамі было напісана, што іх капіраваў Іван Рудчык.


ЖЖЖЯк мастачка трапіла ў Маладзечна


ЖЖЖЯк добрага спецыяліста мужа Ядвігі Іосіфаўны перавялі на працу галоўным эканамістам Маладзечанскага гармалзавода. Тут, у старым цагляным доме па вуліцы Віленскай, 5 ім выдзелілі невялічкую двухпакаёвую кватэру, што стала жытлом і творчай майстэрняй не на адно дзесяцігоддзе. Твор даводзілася ставіць на ложак, увесь час адчуваўся пах фарбаў і растваральнікаў. Але жыць і працаваць неяк трэба было.

ЖЖЖАбжыўшыся ў Маладзечне, Ядвіга Іосіфаўна пачынае актыўную мастакоўскую дзейнасць. Пасябравала з вядомымі мастакамі – Міхасём Сеўруком з Нясвіжа, Пятром Дурчыным з Брэста, Фёдарам Зільбертам, Аляксандрай Паслядовіч, Валяр’янай Жоўтак з Мінска.

ЖЖЖКалі ў друку з’явіліся паштоўкі з творамі знакамітых беларускіх мастакоў, на адной з іх была карціна Раздзялоўскай “Раніца”. На карціне – дзяўчына ў чоўне, асветленая ранішнімі промнямі сонца. Вакол яе – хвалі возера, што ствараюць цішыню, глыбокі роздум і спакой. Не думаў я і не спадзяваўся, што аўтар “Раніцы” стане маім жыццёвым і творчым настаўнікам.

ЖЖЖУ 1960-я гады нацюрморт займаў значнае месца ў творчасці жывапісцаў.


ЖЖЖСтудыя, дзе вучылі маляваць дарослых


ЖЖЖАднойчы мастак Кастусь Харашэвіч і Ядвіга Раздзялоўская вырашылі стварыць у Маладзечне студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для дарослых пры Маладзечанскім абласным Доме народнай творчасці. Вырашылі і стварылі. На грамадскіх пачатках тут выкладалі Павел Герасіменка (асновы скульптуры), Сямён Кісель (малюнак), Эмір Асановіч (жывапіс), Ядвіга Раздзялоўская (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кампазіцыя), Кастусь Харашэвіч (вучэбны працэс і агульнае кіраўніцтва).

ЖЖЖТры гады мне самому давялося вучыцца ў студыі. Ядвіга Іосіфаўна нават раіла паступаць у мастацкую вучэльню.

– Навошта, – адказаў я ёй. – Толькі што музычную скончыў, у ёй працаваць пакінулі.

ЖЖЖТады вельмі не хапала цымбалістаў. Нават самому давялося вучыцца тры курсы ў дамрыста, толькі гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

– У вас артыстычны шрыфт, малюнак даволі выразны, як фатограф добра адчуваеце дакланасць кампазіцыі. А пакажыце мне свой жывапіс.

ЖЖЖГлянуўшы на некалькі маіх кардонак, адразу сказала:

– У вас страшэнная блытаніна ў колеры. Вы зусім не ведаеце фарбы. Колеразнаўства – гэта навука, якую вывучаюць у навучальных установах мастацтва. Якая ў вас сіняя?

– Тая, што трапіла пад руку.

– Яно і відаць. Ёсць такая тыа індыга чорная. У спалучэнні з белай можна дасягнуць ад лёгкай сінявы да драматызму. Калі змяшаць з жоўтай, будзе непаўторная зеляніна для пейзажу. Не старайцеся раздраконьваць неба. Яно павінна накрываць пейзаж, толькі і ўсяго.


Ядвіга Раздзялоўская: Не магу пісаць на замову


ЖЖЖ30 год таму яблыні, пасаджаныя намі на лецішчы, далі першы ўраджай. Набраў прыгажэйшых. Прывёз Ядвізе Іосіфаўне.

– Намалюйце мне, калі ласка, – папрасіў.

– Дык вы ж і самі можаце.

– Яно так. Але хачу, каб вы мне іх нібы асвяцілі на ўсё жыццё.

Праз некаторы час яна падала мне шэдэўр, выкананы пастэллю:

– Гэта ўсё, што ў мяне атрымалася. Не магу пісаць на замову.

ЖЖЖПачуўшы пажаданні пра фарбы і ўлічыўшы ўсе заўвагі, я паказаў мастачцы новыя кардонкі. На што пані Ядзя сказала:

– Гэта зусім іншы жывапіс. Віншую. Гэта крок наперад. Вочы павінны бачыць колер, а рука сама знайсці патрэбныя фарбы – гэта мая вам парада.

ЖЖЖТой незабыўны ўрок застаўся ў маёй памяці на ўсё жыццё. Толькі сёння ўсведамляеш, якога высокага ўзроўню мастачка жыла ў Маладзечне і сябравала з намі.

ЖЖЖКалі не стала мужа, Уладзіміра Андрэевіча, Ядвіга Іосіфаўна засталася адна. Мы разумелі, як ёй цяжка, і стараліся дапамагчы.


“Маэстро, вы неисправимы”


ЖЖЖНялёгкім было жыццё ў пані Ядзі.

ЖЖЖМаляваць даводзілася ў кватэры, паставіўшы твор на ложак.

ЖЖЖЯдвіга Раздзялоўская шмат падарожнічала.

ЖЖЖКаб стварыць серыю твораў «Дагестан», доўгі час жыла ў ауле Кубачы, які добра вядомы сваімі майстрамі­-ювелірамі.

ЖЖЖПартрэты, будыніны на ўзгорку, жытло, пейзажы знайшлі ўвасабленне ў яе творах. Потым мастачка падарыла іх сваёй радзіме – Польшчы.

ЖЖЖСаюз мастакоў СССР, сябрам якога была Ядвіга Раздзялоўская, выдзеліў ёй кавалачак зямлі ў Гарачым Ключы Краснадарскага краю пад будаўніцтва дачы-майстэрні. З мужам яны вазілі з Беларусі дошкі, шыфер, шкло, нават цвікі. Калі пабудавалі домік у гарах, сталі бываць там летам. Тут раслі айва і вінаград. Ядвіга Іосіфаўна дасылала прысмакі пасылкамі альбо прывозіла як пачастунак. За лета выконвала шмат твораў і прывозіла іх у рулонах. Тут мы рабілі для іх падрамнікі і рамы.

ЖЖЖСерыю твораў “Дагестан” і некалькі нацюрмортаў яна падарыла сваёй радзіме, Польшчы.

ЖЖЖЯ не мастацтвазнаўца, але лічу яе гонарам беларускага выяўленчага мастацтва.

ЖЖЖТолькі ў 80-гадовым узросце ў Маладзечне ёй выдзелілі майстэрню. Калі тут ужо было маляваць!

ЖЖЖПа чарзе раніцай мы адводзілі яе ў майстэрню, а вечарам забіралі. Сотавых тэлефонаў тады не было, і цэлы дзень на працы душа хвалюецца.

ЖЖЖЁй вельмі дапамагалі Юрась і Валянціна Герасіменкі, пані Люся Зільберт з Мінска і швагерка Алімпіяда Чычуліна з Каломны.

***

ЖЖЖПані Ядзя любіла тонкі гумар і сама магла пажартаваць.

ЖЖЖАднойчы на эцюдах у Гальшанах мы вырашылі пагрэцца, бо была халодная і дажджлівая восень.

ЖЖЖЭцюднік на ножках з закрытай накрыўкай – гэта наш стол. Газета – абрус.

ЖЖЖМетраў за 50 Ядвіга Іосіфаўна ўжо працуе. Мы клічам яе снедаць, а яна ў адказ:

– Ребята. Я с утра не употребляю.

ЖЖЖСтала так сорамна, што мы разабралі свой нацюрморт, паклалі яго ў сумкі і пайшлі займацца кожны сваёй справай.

ЖЖЖАльбо такі выпадак. Першага сакавіка мастакі заўсёды збіраліся ў пані Ядзі. Яна пытаецца ў мяне:

– Сколько вы думаете брать алкоголя?

– Чым больш, тым лепш. – Пасля паўзы: – Много алкоголя на столе – низкая культура.

– Яно то так: але калі на стале адна культура, а алкаголю няма, таксама дрэнна.

– Маэстро. Вы неисправимы.

ЖЖЖЮры Церабун узгадаў, калі Ядвіга Раздзялоўская збірала мастакоў, то заўсёды стваралася даверлівая абстаноўка, чуліся жарты.

***

ЖЖЖАднойчы ў магазіне “Юбілейны” да мяне падышла мама вучаніцы:

– Вы купляеце для мастачкі?

– Так.

– Падыдзіце ў аддзел цукерак, толькі не заўважна, я вам дам для яе кавалачак варанай кілбасы. Так я і зрабіў.

ЖЖЖЗ парога крычу:

– Ядвіга Іосіфаўна. Паглядзіце, якое багацце я прынёс.

ЖЖЖДапытаўшы мяне строгім голасам, сказала:

– Нет людям. Не надо и мне. Прошу вас, больше никогда так не делайте.

ЖЖЖПеражылі мы з ёй усё: і талоны, і купоны, і картачкі. Але яна ніколі не скардзілася на Беларусь.

ЖЖЖСтраціўшы мужа, яна значна паслабела. Але хадзіла без кіёчка. Калі было трэба, брала з сабой сумку на колцах, на яе і абапіралася.

ЖЖЖВясной адсвяткавалі яе 90-годдзе, а восенню яе не стала. Майстэрні ў Маладзечне мастачка дачакалася ў 80 год.

ЖЖЖЗ падмаскоўнай Каломны прыехала швагерка Алімпіяда Чычуліна. З Мінска стала прыязджаць Люцыя Зільберт, з Польшчы – Міраслава Якубек. Шмат у чым дапамагалі Юрась і Валянціна Герасіменкі. Мне таксама даводзіліся хадзіць у домакіраўніцтва, на пошту, у крамы і шмат яшчэ куды.

ЖЖЖУ 80-гадовым узросце мастачцы выдзелілі майстэрню ў Маладзечне. Па чарзе штодня вазілі яе туды і забіралі.

ЖЖЖМабільнікаў тады не было, таму на працы цэлы дзень хвалюешся за яе. З электрапрыбораў у майстэрні быў толькі чайнік, але ж з ім трэба асцярожнасць. А тут вада, мокрыя рукі… Ядвіга Раздзялоўская адна з першых у горадзе пачала карыстацца сумкай на колцах. На яе і абапіралася.

ЖЖЖКалі мастачка ад’язджала ў Гарачы Ключ, трэба было загадзя набыць білет і пасадзіць яе на цягнік у Мінску.

Занясеш рэчы ў купэ, прадставіш пасажырку суседзям, папросіш дапамагчы, калі будзе трэба. Звычайна яна тут жа пісала мне , як даехала, і цешылася высокай культуры людзей. У лістах, нават самых няпростых, яна жартавала. Пісала пра тое, як павалілася ў гарах або на дачных “джунглях”.


Так могуць толькі мастакі


ЖЖЖМастачка добра іграла на фартэпіяна, мела шмат нот і кніг, ведала некалькі замежных моў, пісала вершы па-польску і вельмі любіла музыку Фрыдэрыка Шапэна. У яе кварэры было шмат кветак і гучала музыка любімага кампазітара. Аднойчы я асмеліўся зачытаць ёй свае радкі:


"Бывае цяжка без Радзімы,

Але, відаць, наш лёс такі.

Жыць аднаму ў чужой краіне –

Так могуць толькі мастакі."

ЖЖЖЗа што яна потым мне сказала: “Добрыя словы. Дзякуй”.

ЖЖЖЗа чуласць і адносіны да яе адзіноты яна хацела хоць нечым аддзячыць кожнаму з нас. Да гэтага часу захоўваю велікодныя яйкі, упрыгожаныя яе залатымі рукамі.


Пра польскі чырвоны боршч


ЖЖЖЯдвіга Іосіфаўна часта тэлефанавала ў музычную школу, што месцілася тады на вуліцы Таміліна, і сакратарка клікала мяне да тэлефона. У трубцы чуўся яе мілы голас:

– Маэстро, обед готов. Жду вас.

ЖЖЖНа што я адказваў:

– Так часта не магу. Жонка можа пакрыўдзіцца.

ЖЖЖТады пані Ядзя настойвала:

– Повторять больше не буду. Жду вас.

ЖЖЖДома доўга пішчала яе цыркулярка, якой яна на кухні наразала хлеб. Прыстасаванне гэта працавала настолькі тонка, што лустачкі амаль свяціліся. Сама Ядвіга Іосіфаўна хлеб не ўжывала. Так крышку пашчыпвала. Любіла яйко варанае, на падставачцы, тварог, масла, моцную гарбату. Амаль жменю яна сыпала ў свой металічны тэрмас, настойвала і разлівала ў кубкі. З цукрам і мёдам была асцярожна. Любіла добрыя рыбныя кансервы. Мне пякла бліны. У самы ўрачысты момант прыносіла polski czerwony barzcz. А збоку ля яго ляжала на талерачцы толькі адна адвараная ў лупінах бульбіна.

ЖЖЖТакім баршчом яна частавала пасла Польшчы, які заязджаў да яе ў Маладзечна з Вільні. Боршч як боршч. Буракі і іншая гародніна варыліся, адвар адчэрпаваўся і разліваўся па кубачках. Гэта і стварала ўрачыстасць. Кожная талерачка ляжала на сурфэтках, таму абрусам стол не накрывалі.

***

ЖЖЖНевялікі круглы столік і зараз у мяне на лецішчы. Яго я атрымаў у спадчыну. На дачы і яе шафа вытворчасці Радашкавіцкага прамкамбіната. Ад гэтых рэчаў ідзе своеасаблівая энергетыка і цеплыня. Піяніна дапамог прадаць у Смаргонь. Не надта шмат было пакупнікоў на стары барысаўскі інструмент. Трэба было тэрмінова вызваліць кварэру ад рэчаў, бо людзі чакалі засялення. Усе творы мастачкі засталіся ў Беларусі. Толькі серыю твораў “Дагестан” і некалькі нацюрмортаў яна падарыла сваёй радзіме – Польшчы, за што тая ўзнагародзіла “Odznaka honoru dla kultury polskiej”. Узнагароджана таксама Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ЖЖЖАтрымалася так, што пры жыцці мастачкі горад не зрабіў альбом з яе творамі. Не тое, каб падарыць некаму. Хацяб для сябе. Так і дзелімся тым, што ў каго ёсць.

ЖЖЖ“Вось гэты партрэт, − працягвае Юры Церабун выяву Ядвігі Раздзялоўскай. − Яго зрабіў Герасіменка-Жызнеўскі. Ён у мяне ўсе гэтыя гады вісіць, як нешта святое. Тыя 12 карцін, якія яна мне падарыла, усё, да чаго дакраналася, для мяне каштоўнае. Мы заўсёды гаворым пра яе, як пра вельмі духоўнае”.


Настаўніца, якая стала эталонам


ЖЖЖЮры Церабун адзначае, што жанчына была не толькі таленавітай мастачкай, філосафам і паэтам, але і цудоўным педагогам. Ён вельмі хацеў, каб адна вучаніца вывучыла складаны твор на цымбалах. Неяк расказаў пра гэта былой сваёй настаўніцы.

ЖЖЖЯдвіга Раздзялоўская папракнула музыку: “Нашто ты даў ёй такое цяжкое заданне? Ці ў яе няма ні школы, ні сябровак? Ні адны ж цымбалы павінны быць у галаве”. І дадала, што настаўнік павінен папрасіць прабачэння ў дзяўчынкі.

ЖЖЖМузыкант так і зрабіў. Цяпер тая вучаніца сама выкладае ў Маладзечанскім музвучылішчы.

Loading...