Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Тамара Пятроўна Бунта (Міжыгурская) нарадзілася 21 красавіка 1959 годзе ў горадзе Маладзечна. Вучылася ў маладзечанскай школе № 3, затым на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1979 годзе выйшла замуж за аднакласніка Мікалая Уладзіміравіча Бунта, на той час курсанта вайсковага вучылішча. У 1980-1994 гадах жыла за межамі Беларусі, працавала на розных пасадах у вайсковых установах і часцях, дзе праходзіла служба яе мужа. Пасля вяртання ў 1994 годзе на радзіму ў Беларусь працавала карэспандэнтам газеты «Во славу Родины». У 2003-2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса «Алеся». Піша апавяданні, казкі, аповесці на беларускай мове. Публікавала свае творы ў беларускіх выданнях: «Бярозка», «Вясёлка», «Вожык», «Звязда», «ЛіМ», «Маладосць», «Настаўніцкая газета», «Полымя», «Сям’я», а таксама ў некаторых газетах і часопісах Расіі і Ўкраіны, калектыўных зборніках: «Ева ў пошуках Адама», «Калі цвіла чаромха».

На цяперашнім этапе ўбачылі свет 3 яе кнігі апавяданняў для дзяцей – «Белое облачко», «Дзяўчынка з Вішневага завулка», «Чароўны кошык».

Тамара Бунта – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын.

Бунто, Т. Белое облачко [Текст]  : рассказы для сред. шк. возраста / Тамара Бунто. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2014. – 48 с.: ил. – (Солнечный зайчик).

Перевод с белорусского языка автора.

В 2013 г. Издательство Белорусского Экзархата основало новую серию книг для детей «Солнечный зайчик». Цель новой серии – объединить талантливых писателей, пишущих для детей сказки, рассказы, стихи. Мы все хотим, чтобы наши дети приобщились к чтению, стали отзывчивыми и добрыми людьми, и в этом большая роль принадлежит хорошей книге.

Бунта, Т. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка

Бунта, Т.  Дзяўчынка з Вішнёвага завулка [Тэкст] : апавяданні / Тамара Бунта ; мастак  А. Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 74 с.

Гэта кніжка выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», прэзентацыя  адбылася 22 верасня 2016 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Кніга акрамя разнапланавых дзіцячых гісторый можа пахваліцца таксама яскравым мастацкім афармленнем ад вядомай беларускай мастачкі  Аксаны Аракчэевай.

– Ёсць пісьменнікі, якія пішуць казкі, ёсць пісьменнікі, якія пішуць вершы, ёсць пісьменнікі, якія пішуць дэтыктывы… Я пішу гісторыі пра дзяцей для дзяцей. З вамі здараюцца гісторыі? , − расказвае Тамара Бунто.

Зборнік апавяданняў для дзяцей, у якіх аўтар з цёплай усмешкай прыгадвае вясёлыя і сумныя гісторыі свайго дзяцінства. Падзеі адбываюцца ў невялікім беларускім горадзе напрыканцы 1960-х гадоў.

Бунта, Т. П. Чароўны кошык

Бунта, Т. П. Чароўны кошык [Тэкст] : апавяданні / Тамара Бунта, мастак  Аксана  Аракчэева. Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. 94, [2] с.

Новы зборнік Тамары Бунта складаецца з 15 апавяданняў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Пісьменніца даступна, яскрава і з гумарам апісвае розныя сітуацыі ў якія пападаюць яе героі.  У гэтых сітуацыях хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца разумець, што такое блізкія людзі, сапраўдная дружба, чароўная музыка, любімыя кнігі, родная прырода і як важна ўсе гэта берагчы.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ