Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Нарадзілася 2 снежня 1981 года ў горадзе Маладзечна. Мастачка, журналіст, дзіцячая пісьменніца. Надзя Бука – экстраардзінарная з’ява ў мастацтве і дзіцячай літаратуры.

Мастачка Надзя Бука стварае дзівосны свет буцінанак. Пачаўшы з традыцыйных беларускіх выцінанак, яна прыйшла да свайго стылю: дзіўна вытанчанныя сюжэтныя карціны пры дапамозе нажніц і паперы.

З дзяцінства прымала ўдзел у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

1996 год – першае месца ў міжнародным конкурсе «Дзеці света малююць Іерусалім».

1997 год – стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

1999 – 2002 – навучалася ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М. К. Агінскага на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Там Надзя пазнаёмілася з мастацтвам выцінанкі. Яе дыпломнай працай стаў шэраг ілюстрацый да кнігі асабістых вершаў.

2003-2007 – студэнтка факультэта журналістыкі БДУ

2003-2006 – настаўніца выяўленчага мастацтва ў Красненскай СШ (Маладзечанскі раён).

2007 год – стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (за метадычную распрацоўку па выкладанню выцінанкі ў школах).

Май 2011 года – першая персанальная выстава буцінанкі «Нешта» у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», г. Мінск.

Верасень 2013 года – персанальная выстава ў Мастацкай галерэі г. Крупкі.

Снежань 2011 года – студзень 2013 года – персанальная выстава «Уснежка» ў галерэі tut.by (г. Мінск).

Люты 2013 года – персанальная выстава ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Верасень 2013 года – персанальная выстава «Без межаў” у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», г. Мінск.

Май 2016 года – выставка «Без межаý” у музычным каледжы iм. М.К. Агiнскага г. Маладзечна.

Лістапад 2013 года – персанальная выстава «Без межаў». Галерэя Užupio meno inkubatoriaus. Літва, г. Вільня

2016 год удзельніца «Восеньскага салону» з Белгазпромбанк у Палацы мастацтваў.

Снежань 2016 выстава «Без межаý” у галерэi tut.by. ( г. Мiнск)

2017 год удзельніца «Восеньскага салону» з Белгазпромбанк у Палацы мастацтваў і ў Вільні Удзельніца праектаў «Ліхтарт», «Пастулат» у Мінску, «Бумпром» у Маскве і «Чорны квадрат» у Пецярбургу.

У снежні 2016 выйшла першая кнiга для дзяцей «Бася i Пiглас» з iлюстрацыямi аýтара. Кнiга трапiла ý шорт-лiст лiтаратурнай прэмii Цёткi за 2016 год.

Бука, Н. І. Бася і Піглас [Тэкст] : казка /Надзя Бука; [малюнкі Н.Бука]. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2016. – 28с.

А хто ён такі – герой сучаснай навагодняй казкі? Кніга «Бася і Піглас» адказвае на гэтае пытанне. Піглас – даволі вядомая істота, што выглядае як птушка і вока адначасова. Пігласа можна ўбачыць на буцінанках маладой беларускай мастачкі Надзі Букі. Незвычайны персанаж, які жывіцца драўлянымі прышчэпкамі і размаўляе бурбалкамі, сустракаецца ў большасці карцін аўтаркі. Цяпер ёсць магчымасць пазнаёміцца з ім бліжэй.

У кнізе «Бася і Піглас» Надзя Бука апісвае гісторыю нараджэння казачнай істоты. Гэтая кніга распавядае пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Адметна, што Надзя Бука – таксама аўтарка ілюстрацый. Мастачка працягвае традыцыі найцікавейшых замежных пісьменнікаў: Антуан дэ Сент-Экзюперы аздабляў сваімі малюнкамі кнігу «Маленькі прынц», а Тувэ Янсан намалявала Мумітроля.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ