Тарашкевіч Браніслаў

размещено в: Знаменитые люди | 0

Тарашкевіч Браніслаў Браніслаў Тарашкевіч (20.01.1892 – 29.11.1938), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў засценку Мацюлішкі каля Вільні. Скончыў Віленскую гімназію і гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам расійскай мовы і літаратуры ва ўніверсітэце. У 1918 г. у Вільні выдаў “Беларус-кую граматыку для школ”. У 1922 г. быў абраны ад насельніцтва Заходняй Беларусі паслом у польскі сейм, узначаліў у ім беларускі пасольскі клуб. У 1925 г. стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, старшыня яе ЦК. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. У турме пераклаў на Беларускую мову “І ліяду” Гамера і “Пана Тадэвуша” А.Міцкевіча. З 1923-га па 1931 г. жыў наездамі ў Радашковічах, бо тут знаходзілася яго сям’я. Да нашага часу захаваўся дом, дзе ён спыняўся і працаваў. З 1933 г. – у СССР. Жыў у Маскве, дзе і быў арыштаваны органамі НКУС. Месца паховінаў невядомае.
Аўтар публіцыстычных перакла-даў, якія змяшчаліся на старонках заходнебеларускага друку.
Літ.: Тарашкевіч Б. Выбранае: крытыка, публіцыстыка, пераклады. Мн., 1991; Ліс. А.Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966; Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гістарычны жыццяпіс: Пераклад з польскай мовы Я.Касцюка. Мн., 1996.

Оставить ответ