Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Нарадзілася 10 мая 1959 года ў вёсцы Бендары Вільнюскага раёна Літоўскай ССР. З’яўляецца ўнучкай вядомага беларускага пісьменніка і перакладчыка Пятра Іванавіча Бітэля.

Скончыла Маладзечанскі палітэхнікум і Мінскі педагагічны ўніверсітэт. Працавала на фабрыцы мастацкіх вырабаў, станкабудаўнічым заводзе, настаўніцай працоўнага навучання СШ № 5 г. Маладзечна.

Вершы і публіцыстыка друкаваліся ў калектыўных зборніках, “Прызнанне ў любові і каханні” (2004), “Я тут бачу свой край…” (2005), “Дзень паэзіі”(2005), “Агмень” (2010), “Там, дзе Уша серабрыцца”(2015), “Калі бярэшся за пяро”(2017), “Карані” (2020), часопісе “Куфэрак Віленшчыны”, “Маладзечанскай газеце”.

З’яўляецца членан Мінскага абласного аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі.

Выдала тры зборнікі паэзіі “Карані і галіны”(2013) і “Рэха спадчыны” (2018).

 

Бярэзіна, Т. Карані і галіны : вершы, проза / Тамара Бярэзіна ; прадм. М Казлоўскага. — Мінск Кнігазбор, 2013. — 116с.

Кніга Тамары Бярэзінай складаецца з паэтычнага і празаічнага раздзелаў. У першы з іх увайшлі вершы апошніх гадоў напісання, разнастайныя як па тэматыцы, так і па форме. А ў другі — празаічны — уваходзяць аўтарскія эсэ, прысвечаныя ўласнаму радаводу, і кароткія апавяданні, сюжэты якіх узяты з рзальнага паўсядзённага жыцця. Адрасуецца ўсім, хто любць трапнае, вобразнае роднае слова і ганарыцца сваімі каранямі

Бярэзіна, Т. Рэха спадчыны / прадм. М. Казлоўскага. — Мінск : Кнігазбор, 2018, — 108 с.

Кніга Тамары Бярэзінай складаецца з двух раздзелаў: паэтычнага імемуарна-празаічнага. У паэтычны раздзел уваходзяць вершы, напісаныя аўтарам на працягу апошніх пяці гадоў. Яны розныя: лірычныя, пейзажныя, патрыятычныя, філасофскія. Празаічны раздзел кнігі складаецца з пацешак і загадак, замоў і казак, разнастайных песень абрадавага цыклу, успамінаў пра Пятра Бітэля і Міколу Ермаловіча, даследавання пра жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш (А. I. Лявіцкага).

Бярэзіна,Т. Залатое жніво: зборнік вершаў / Тамара Бярэзіна. — Маладзечна, “Друкарня “Перамога”, 2023. – 154с.

“Залатое жніво” – новы зборнік вершаў, сабраных ў 5-ці раздзелах: “Жыццё і час”, “Зоры ў далонях”, “Пакаленням зламаных лёсаў”, “Квецень бабінага лета”, “Сонца ўставала  ў іскрыстай кароне”,  у якіх  адлюстраваны філасофская і прыродная лірыка, любоў да малой радзімы і асабісты погляд творчага чалавека на навакольны свет.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ