Бенядзікт Дыбоўскі (30.04. 1833 – 31.01.1930), заолаг, батанік, урач. Нарадзіўся ў маёнтку Адамарын каля Дубраў Маладзечанскага раёна ў шляхецкай сям’і. Член Польскай АН (1884). Вучыўся ў Мінскай гімназіі, на медыцынскім факультэце Дэрпцкага (цяпер Тартускага) унівэрсітэта, потым працягваў вучобу у Берлінскім, Вроцлаўскім і Кракаўскім універсітэтах. З 1862 г. прафесар кафедры заалогіі Варшаўскага універсітэта. За ўдзел у паўстанні 1863 – 1864 гг. высланы ў Сібір, дзе пры падтрымцы Усходне-Сібірскага аддзела Рускага геаграфічнага таварыства вывучаў фаўну Амура, берагоў Японскага мора, Камчаткі. У 1877 г. вярнуўся ў Польшчу. З 1878 г. працаваў урачом у г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе працягваў займацца навуковай дзейнасцю. У 1884 г. Б.Дыбоўскі вяртаецца ў Еўропу і працуе прафесарам Львоўскага ўнівэрсітэта. Пахаваны ў Львове.
З’яўляецца аўтарам 172 навуковых работ, дзённікаў, кнігі “Аб Сібіры і Камчатцы”. У 1928 быў выбраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. У 1870 узнагароджаны малым залатым медалём Геаграфічнага таварыства.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.