Bыязная нарада бібліятэкараў

размещено в: Новости | 0

23.08.2019 прайшла выязная нарада бібліятэкараў сельскіх бібліятэк ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”, арганізаваная аддзелам маркетынгу ЦБ. Удзельнікі нарады наведалі сельскія інтэграваныя бібліятэкі аг. Выверы, аг. Гранічы, гарпасялковую бібліятэку г.п. Радашковічы, а таксама завіталі ў госці ў музей-сядзібу Янкі Купалы ў в. Вязынка, дзе загадчык установы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” філіяла “Вязынка” Норка Л.У. правяла экскурсію і распавяла цікавыя факты з біяграфіі Я.Купалы. Лілія Уладзіміраўна напрыканцы расказала пра паэтку Зінаіду Бандарыну, якая была першым дырэктарам філіяла музея Янкі Купалы ў Вязынцы ў 1948-1950 г.г.

На базе сельскай бібліятэкі-клуба в. Вязынка прайшоў семінар: “Мая вёска: традыцыйныя і інавацыйныя метады краязнаўчай работы ў бібліятэцы”. Бібліятэкары сельскіх бібліятэк в. Вязынка, аг. Беразінскае і гарпасялковай бібліятэкі г.п. Радашковічы падзяліліся вопытам работы па краязнаўству. Супрацоўнік аддзела бібліятэчнага маркетынга Казлоўскі М.М. выступіў з кансультацыяй “Літаратурнае краязнаўства: нацыянальна-рэгіянальны кампанент чытання”.

Падчас круглага стала, які прайшоў напрыканцы нарады, в.а. дырэктара Адамовіч Г.М. падвяла вынікі семінара, дзе адзначыла, што мерапрыемства было арганізавана на высокапрафесійным узроўні, бібліятэкары абмяняліся вопытам і атрымалі шмат карысных парад для сваёй работы.

Оставить ответ