Вярбіцкі Аўген

размещено в: Знаменитые люди | 0

Вярбіцкі АўгенАўген Вярбіцкі (04.01.1922 – 29.06.1986), грамадскі дзеяч, навуковец, хімік. Нарадзіўся ў в. Краснае Маладзечанскага раёна. З лета 1944 г. – на эміграцыі. Вучыўся ва ўніверсітэце ў Мюнхене. Пазней у ЗША, дзе скончыў біялагічны факультэт Ратгерскага ўніверсітэта. Атрымаўшы навуковую ступень доктара навук, пераехаў у штат Аёва. Працаваў у галіне хіміі мясной прадукцыі, галоўным навукоўцам у ваеннай лабараторыі даследаванняў ежы. Вядомы як спецыяліст у галіне кансервавання харчоў шляхам іррадыяцыі, стваральнік “касмічнай ежы”, што выкарыстоўвалася ў палётах амерыканскіх астранаўтаў. Узнагароджаны прэзідэнтам ЗША за дасягненні ў галіне космаса. Быў членам Ню-Ёрскай акадэміі навук, Амерыканскага хімічнага таварыства, Амерыканскага інстытута тэхналогіі ежы, Амерыканскага таварыства мясной прамысловасці. Ганаровы член Таварыства прагрэсу навукі. Уваходзіў у кіраўніцтва беларускіх арганізацый ЗША, быў членам Беларускага інстытута навукі і мастацтва.
Літ.: Наталля Гардзіенка. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі / Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Мн., 2014.

Оставить ответ