Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Атрошанка Таццяна (сцэнічны псеўданім Кіра Трыш) паэт, празаік, кампазітар, выканаўца.
Таццяна Аляксандраўна Атрошанка нарадзілася ў пасёлку Вялікі Мох Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы №1 г. Буда-Кашалёва паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны на філалагічны факультэт. Менавіта там быў напісаны першы верш «Маладосць мая», які апублікавала газета «Гомельскі ўніверсітэт». Пасля атрымання дыплома апынулася на Маладзечаншчыне. Працавала ў гімназіі №10 г. Маладзечна, Маладзечанскім медыцынскім каледжы і Палацы культуры г. Маладзечна.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар кнігі паэзіі “Не я…”. Лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Золотой Купидон” у намінацыі “Песенный жанр” (2013). Аўтар цыкла песень “Внутри огромного города”. Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Купалінка» «Маладзечанскай газеты».
Зараз займаецца творчай дзейнасцю. Вядомая як аўтар-выканаўца Кіра Трыш, яна стала ўладальніцай першай прэміі музычнага тэлеканала RU.TV Беларусь у намінацыі “Лучшее женское видео”. Па выніках галасавання яе кліп “Глупая зима” стаў лідарам глядацкіх сімпатый. Таксама з’яўляецца лаўрэатам “Песні года Беларусі-2011” (аўтар песнi).
Песні, напісаныя Кірай Трыш гучаць на многіх радыёстанцыях краіны і замежжа, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, прэстыжных канцэртных пляцоўках такіх як “Славянский базар”, “Песня года Беларуси”, “Нацыянальны фестываль песні і паэзіі “Маладзечна”, “Детское Евровидение”, Днях беларускага пісьменства.
Друкавалася ў зборніках : “Тут я бачу свой край: Маладзечаншчына літаратурная”, “Міншчына літаратурная”, “Будакашалёўшчына літаратурная”, “Разам з Радзімай : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў” , зборніку апавяданняў маладых пісьменнікаў “Кахаць і верыць”, вучэбна- метадычным дапаможніку “Музыка в первом классе”. З паэзіяй і прозай на старонках газет “Літаратура і мастацтва”, “Маладзечанская газета”, “Авангард”, ”Беларуская ніва”, “Мінская праўда” і інш., у часопісах “Маладосць” і “Рюкзачок”,
![]() | Атрошанка, Т.«Не я»…: зборнік вершаў / Таццяна Атрошанка. – Мінск : Кнігазбор, 2010. |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ