Ярушэвіч Апанас

размещено в: Знаменитые люди | 0

Апанас Ярушэвіч (гады жыцця невяд.), педагог, мовазнаўца, фалькларыст, дзеяч культуры. Паходзіў з гістарычнай Віленш-чыны. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. З 1907г. – дырэктар Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, дзе выкладаў педагогіку. Запісваў беларускі фальклор, а таксама мясцовыя звычаі і абрады. У 1918г. завяршыў работу над “Расейска-беларускім слоўнікам”, у якім змешчана 12 тыс. рускіх і 9505 беларускіх слоў. З пераездам семінарыі ў Смаленск (1915) жыў там і рабіў спробы вярнуць у 1920г. гэтую навучальную ўстанову на Беларусь. Далейшы лёс невядомы. Аўтар кнігі “Молодечно и его учебные заведения. До пятидесятилетия Молодечненской учительской семинарии 1864-1914” (Вильно, 1914).
Літ.: Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак. Мн., 2006.

Оставить ответ