Андрэй Посах (1884-1945), беларускі педагог, грамадскі дзеяч. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт БДУ. Паходзіў з вёскі Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў мясцовую пачатковую школу і Віленскую гімназію. Працаваў настаўнікам у Гарадзілаве, пасябраваў з Янкам Купалам. У 1910г. разам з дэлегацыяў беларускіх настаўнікаў ездзіў да М.Горкага у Італію, дзе і пазнаёміў яго з Купалаўскімі вершамі. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1920г. пераехаў у Мінск. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам на рабфаку Мінскага медінстытута. У 1940г. Я.Купала падараваў А.Посаху 4-ты том Збору твораў з аўтографам: “Андрэю Фёдаравічу Посаху на добры ўспамін аб мінуўшых спатканнях у Яхімоўшчыне ў 1906г., спатканнях мілых, шчырых. Янка Купала. Мінск, 12.Х.40г.” Аўтар успамінаў пра Янку Купалу.
Літ.: Энцаклапедычны даведнік “Янка Купала”. Мн. 1986.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.