Андрэй Снітка (1866 – 13.03.1920), археограф, археолаг, этнограф. Нарадзіўся ў Вільні ў заможнай сям’і. Скончыў Рыжскі палітэхнічны інстытут (1888). З’яўляўся сакратаром, а з 1909 года старшынёй Мінскага царкоўнага гісторыка-археала-гічнага камітэта, прымаў удзел у арганізацыі Мінскага царкоўна-археалагічнага музея. Жыў у Радашковічах і Кальзбергу, дзе меў два маёнткі. З 1915 года настаўнік гімназіі ў Чарнігаўскай губерніх.
Займаўся археалагічнымі раскопкамі, склаў радавод слуцкіх князёў, прымаў удзел у выданні зборніка дакументаў “Мінская даўніна”, з’яўляецца аўтарам гісторыі Слуцка, артыкулаў па гісторыі Беларусі.
Літ.: Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.