Аляксандр Уласаў (28.08.1874 – 11.03.1941), беларускі грамадскі і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст. Нарадзіўся ў Вілейцы ў сям’і чыноўніка. Вучыўся ў Пінскім і Лібаўскім рэальных вучылішчах, потым у Рыжскім палітэхнічным інстытуце (1905). Адзін з ствара-льнікаў Беларускай сацыяліс-тычнай грамады, рэдактар газеты “Наша Ніва”, заснавальнік сельскагаспадарчага часопіса “Саха” і часопіса для моладзі “Лучынка”. У красавіку 1918 г. быў кааптаваны ў склад Рады БНР.У 1922 годзе абраны ад насельніцтва Заходняй Беларусі ў польскі сейм. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы, Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. Жыў у маёнтку Мігаўка каля Радашковічаў. У 1939 годзе быў арыштаваны органамі НКУС і высланы за межы Беларусі. Аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў у беларускім перыядычным друку, навуковых працаў, мемуараў.
Літ.: Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. Т.6. с.121-123.- БелЭн, 1995.- 684с.: іл.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.