Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ

Хазянін Аляксандр Аляксандравіч Хозянин Александр Александрович Alexander Hozyanin

Хазянін Аляксандр Аляксандравіч журналіст, празаік, публіцыст. Нарадзіўся 5 студзеня 1948 ў в.Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай  сям’і. Скончыў мясцовую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі БДУ, Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў на розных пасадах у валожынскай раённай газеце «Працоўная слава», галоўным рэдактарам «Маладзечанскай газеты».Цяпер – на пенсіі. Член Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Маладзечна. Выдатнік друку РБ, ганаровы журналіст БСЖ.

З вершамі і апавяданнямі  выступаў на старонках раённага друку яшчэ будучы школьнікам. Аўтар кніг прозы «Сярод добрых людзей»(Маладзечна), «Скарбонка мудрасці: мініяцюры, навэлы,эсэ, нарысы, апавяданні, рэцэнзіі»(Маладзечна,2007).

 

Хазянін, А.А. Сярод добрых людзей :  пра час і пра сябе /  А.Хазянін. –  Маладзечна:  Маладзечанская газета,  1997. –  143,1с.

Інтарэс да жыццёвай праблематыкі ў аўтара кнігі А.А.Хазяніна разнабаковы, ён расказвае пра духоўны стан падлетка, які, бы былінка ў полі, рана застаўшыся без бацькі, стаў адзіным апірышчам вялікай сям’і, пра высокае майстэрства хірурга і дзелавітасць кіраўніка.

Праяўляе цікавасць да творчасці паэтаў і празаікаў. Жанравая палітра твораў шырокая. Многае ў кнізе запамінальна і павучальна.

Хазянін, А.А. Скарбонка мудрасці :  мініяцюры, навэлы, эсэ, нарысы, апавяданні, рэцэнзіі /  Аляксандр Хазянін. –  Маладзечна:  Тип. «Победа»,  2007. –  290,[2]с.

Кніга А.А.Хазяніна пісалася практычна ўсё творчае жыццё. Змяняўся час. І людзі ў ім станавіліся іншымі. Сустракаючыся з імі на журналісцкіх дарогах, аўтар прыслухоўваўся да думак і разважанняў субяседнікаў. Прыходзіў да высновы, што «самае і складанае ў жыцці – сам чалавек»

 

Хазянін, А. А. Светлыя прамені : зборнік твораў / Аляксандр Хазянін. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”, 2021. – 327, [1] с.

Аўтар новай кнігі Аляксандр Хазянін мяркуе, што ў грамадстве нам, як і хлеб надзённы,патрэбен хлеб духоўны.

Сцвярждае: душа народа заўсёды прагла духоўнасці, імкнулася да крыніц чысціні, дабрыні, спагады. Чаму ж цяпер духоўнасць і маральнасць слаба абумоўліваюць характар нашага жыцця?

Аляксандр Хазянін піша пра людзей, якіх узвышае праца. Пра тых, хто ўсім сэрцам адданы роднай Беларусі-матухне.

У кнізе змешчаны і літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць паэтаў, празаікаў беларускай літаратуры, краязнаўцаў.

Кніга поўная цеплыні, любові, дабрыні.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ