Тышынскі Аляксандр

размещено в: Знаменитые люди | 0

Тышынскі АляксандрАляксандр Тышынскі (21.05.1811 – 05.11.1880), літаратуразнаўца, крытык, празаік. Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Маладзечанскім шляхецкім павятовым вучылішчы і Віленскім універсітэце. У 1829 – 38 гг. жыў у Мясаце на Маладзе-чыншчыне і ў Мінску. З’яўляўся адным з заснавальнікаў і аўтараў польскамоўнага часопіса “Варшаўская бібліятэка”. Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім універсітэце (Галоўнай школе). Апошнія гады жыцця правёў у Мясаце. Пахаваны ў Радашковічах на каталіцкай частцы могілак.
Аўтар кніг “Пра школы ў польскай паэзіі” (1837), “Даследванні і крытыка” (Т.1-3, 1854), “Польскія вобразы”(1875), “Гістарычнага нарыса асветы славян”(1841) ды інш.

Оставить ответ