Белорусская книга сегодня

размещено в: Это интересно | 0

Купала і Колас слыннае слова

Купала і Колас, вы нас гадавалі: дакументы і матэрыялы. У 2 кн. Кн. 1. 1909-1939/ уклад.: В. Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан; рэд. калегія: М.І. Мушынскі (гал. рэд.) [і інш.].- Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. – 320 с.
Зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам прац Г. Кісялёва «Пуцявінамі Янкі Купалы» і «З жыццяпісу Якуба Коласа», дапаўненнем да Поўнага збору твораў Янкі Купалы. Публікуюцца невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва – музея літаратуры і мастацтва, дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі беларусь і інш.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў,выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў.
Навуменка, І.
Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці: 2-е выд., са змяненнямі/ Іван Навуменка.- Мн.: Нар.асвета, 2003. – 208 с.
У кнізе вядомага беларускага празаіка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі, адрасаванай вучням, разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вялікая ўвага надаецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы. Раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры.
Пратасевіч, М.І.
Пуцявінамі Коласа/ М.І. Пратасевіч.-Мінск.: Універсітэцкае, 2002. – 24 с.
Аўтар знаёміць чытача з мясцінамі, дзе жыў і працаваў Якуб Колас, з жыццёвымі і творчымі дарогамі паэта. Для шырокага кола чытачоў.
Чырскі, М.А.
Гасцінцам Купалы / Чырскі М.А. – Мінск.: Універсітэцкае, 2002. – 36 с.
Аўтар запрашае чытача да падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, цікава апавядае пра літаратурныя і чалавечыя сувязі паэта з землякамі, дзеячамі беларускай культуры.
Для шырокага кола чытачоў.
Купала,Я.
Шляхам жыцця/ Янка Купала. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. – 264 с.
Факсімільнае выданне. Першае выданне зборніка выйшла ў 1913г. у выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» у Пецярбургу. Уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910-1913гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

 

Оставить ответ