Мой родны кут, як ты мне мілы

Мой родны кут, як ты мне мілы

размещено в: Новости | 0

7-8 чэрвеня ў Маладзечне праходзіў XIX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Шматлікія мерапрыемствы фестывалю традыцыйна праходзяць на розных сцэнічных пляцоўках, шырока прадстаўляючы беларускую музыку і роднае слова.

Паэтычная пляцоўка “Мой родны кут, як ты мне мілы” была арганізавана ў дзіцячай школе мастацтваў. Тут адбылася сустрэча з майстрамі паэтычнага слова Аленай Стэльмах, Кастусём Цыбульскім, Святланай Быкавай, Уладзімірам Цануніным, Марыяй Шабанец, Яўгенам Пясецкім, Дзмітрыем Краскоўскім і Таццянай Дашкевіч.

Да гэтай імпрэзы была падрыхтавана выстава-інсталяцыя “Роднай зямлі многагалоссе” на якой былі прадстаўлены не толькі літаратурныя зборнікі, фотаальбомы, кнігі гасцей фестывалю, але і фестывальныя сувеніры, атрыбутыка. Аформлена фотазона “Побач з класікам”. Сярод удзельнікаў мерапрыемства было шмат жадаючых сфатагравацца побач з маладым Я.Купалам.

Оставить ответ