29 лютага ў Палацы культуры падводзілі вынікі работы за мінулы год, ушаноўвалі лепшых работнікаў, а таксама адзначалі 80-годдзе Маладзечанскага раена.
На юбілей прыехалі госці з суседніх раёнаў, міжнародныя дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў Маладзечна. Павіншаваць раён з юбілеем прыехаў кіраўнік Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.
На працягу ўсяго мерапрыемства ў Палацы культуры працавалі выставы, творчыя пляцоўкі, гандлёвыя кропкі. Прадпрыемствы раёна прэзентавалі сваю прадукцыю, арганізоўвалі дэгустацыі.
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча таксама падрыхтава разгорнутую выставу кніг, прысвечаную гісторыі раёна і яго славутым людзям “Я тут бачу свой край”. Вялікую цікавасць у гасцей свята выклікала інтэрактыўная карта “Маладзечаншчына літаратурная”.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.