4 студзеня ў зале мастацтва для дзяцей прайшла забаўляльна-пазнавальная праграма “На святках” (да Ражства Хрыстова).
У чарадзе навагодніх святаў асаблівае значэнне мае Ражство Хрыстова – цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця, да яго вечнага абнаўлення. На мерапрыемствы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, успомнілі аб старадаўніх звычаях святкавання каляднага тыдня, які ўключаў Каляду, святкі і варажбу.
Усе прысутныя дружна адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны і з задавальненнем адгадвалі загадкі.
Бібліятэкар расказала, што традыцыя прыбіраць ёлку адносіцца да Каляд, а не да Новага года. Ёлка стала сімвалам духоўнасці, дабра, чысціні і мудрасці. Упрыгожвалі дрэва анёламі, так як Анёл – абярэг ад зла і менавіта ён абвясціў людзям пра нараджэнне Бога.
Разам з бібліятэкарам дзеці зрабілі папяровых анёлаў, якіх потым забралі да дому.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.