Дзень горада

Дзень горада

размещено в: Новости | 0

2 ліпеня святкавалася 630-годдзе горада Маладзечна. У парку Перамогі разгарнулася мноства тэматычных пляцовак. Была арганізавана  і бібліятэчная.

Бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” разгарнула дзіцячую гульнявую пляцоўку з мяккімі цацкамі, размалёўкамі, фотазонай, выставай дзіцячых часопісаў. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі фотасушку са здымкамі старога горада. Прайшло узнагароджванне пераможцаў шэрагу конкурсаў, прысвечаных 630-годдзю горада і Году малой радзімы, якія праводзілі бібліятэкі горада.

З 1 лістапада 2017 года да 31 мая 2018 года праводзіўся раённы конкурс на лепшую самаробную кнігу, які быў заснаваны  аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўнай ўстановай культуры «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча».

Удзельнічаць у конкурсе мог любы жыхар Маладзечанскага раёна ці аўтарскі калектыў. Удзельнікі  прадставілі на конкурс цікавыя работы, прысвечаныя паходжанню назвы горада, яго архітэктуры і цікавым людзям, лёс якіх звязаны з Маладзечнам.

На сайце цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча была размешчана літаратурна-краязнаўчая віктарына аб пісьменнках і літаратурных творах, звязаных з маладзечаншчынай. Удзельнікамі віктарыны маглі стаць усе жадаючыя. Для гэтага трэба было зарэгістравацца на сайце і выбраць варыянты адказаў.

Конкурс “Фарбы літаратурнага Маладзечна” праводзіўся з мэтай папулярызацыі літаратурных твораў пра Маладзечна і Маладзечаншчыну, фарміравання чытацкай цікавасці да літаратурных твораў пра наш горад і раён, пісьменнікаў, якія склалі вобраз маладзечанскга краю ў сваіх вершах, аповесцях і раманах.
Удзельнікі конкурсу павінны былі прадставіць мастацкія работы, якія ілюструюць вызначаныя ўрыўкі з твораў аб Маладзечне і Маладзечаншчыне.

У рамках святкавання Году малой радзімы і 630-годдзя Маладзечна бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” і “Маладзечанская газета” правялі на старонках выдання краязнаўчую віктарыну аб Маладзечне, якая складалася з трох тураў і друкавалася ў некалькіх нумарах газеты.

Да дня святкавання горада былі падведзены вынікі ўсіх конкурсаў і вызначаны пераможцы, якія былі запрошыны на бібліятэчную пляцоўку, дзе і адбылося іх узнагароджанне.

 

 

 

Оставить ответ